Участок к работе готов

Участок к работе готов

Паспяховае правядзенне выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць сёмага склікання залежыць ад прадуманай і арганізаванай падрыхтоўкі да іх. Асноўная нагрузка ў правядзенні выбарчай кампаніі кладзецца на ўчастковыя выбарчыя камісіі.

У Зэльвенскім раёне з 10 сакавіка бягучага года пачалі працаваць участковыя камісіі.

Мы пабывалі на Гагарынскім выбарчым участку №15, які размясціўся ў сярэдняй школе №3 г.п.Зэльва. Перад уваходам шыльда з графікам дзяжурства членаў выбарчай камісіі. Аформлены “Куток выбаршчыкаў”, дзе размешчана ўся неабходная дакументацыя, заканадаўчыя і іншыя матэрыялы на выбарчую тэматыку. Складзены план работы ўчастковай камісіі і графік дзяжурстваў.

–Дзяжурства на выбарчым участку, – адзначае старшыня ўчастковай камісіі Людміла Камякевіч, – арганізавана ў рабочыя дні з 17.00 да 19.00,  у суботу – з 12.00 да 14.00, ня-дзеля – выхадны. Такім чынам кожны выбаршчык мае магчымасць у зручны для яго час зайсці на ўчастак і вырашыць пытанні, якія ўзніклі. У складзе камісіі людзі вопытныя, прымаюць удзел у выбарчай кампаніі не адзін раз. Члены камісіі ўдакладнілі спісы выбаршчыкаў,  вызначылі тых , хто па стане здароўя ці сталасці гадоў сам не зможа прыйсці на выбарчы ўчастак. Прагаласаваць яны змогуць на даму.  23 сакавіка ў  іх пабываюць з урнай для галасавання члены выбарчай камісіі. 

У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь выбаршчыкі маюць магчымасць прагаласаваць датэр-мінова з 18 сакавіка па 22 сакавіка бягучага года ўключна з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00 у памяшканні ўчастковай выбарчай камісіі. Пры галасаванні неабходна мець з сабой пашпарт.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.