Участникам встречи губернатора области Семена Шапиро с воинами-интернационалистами был представитель Зельвенщины Александр Рудой

Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў – памятная дата для кожнага жыхара Рэспублікі Беларусь. У гэты дзень выказваюцца словы глыбокага прызнання ўсім тым, хто з гонарам і мужнасцю выканаў свой грамадзянскі абавязак у Афганістане.

 

Участникам встречи губернатора области Семена Шапиро с воинами-интернационалистами был представитель Зэльвеншчыны Александр Рудой  

 

14 лютага, ў новай зале Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, прысвечанай баявым дзеянням савецкіх войск у Афганістане, прайшла сустрэча губернатара вобласці Сямёна Шапіры з воінамі-інтэрнацыяналістамі. Удзельнікам сустрэчы быў і прадстаўнік Зэльвеншчыны, воін-інтэрнацыяналіст, старшыня раённай арганізацыі “Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане” Аляксандр Руды. Мы папрасілі яго падзяліцца ўражаннямі.
–Вельмі кранулі словы кіраўніка вобласці Сямёна Барысавіча, які, цёпла вітаючы ўсіх прысутных, падзякаваў нам за важкі ўклад у падтрыманне стабільнасці ў грамадстве, выхаванне патрыятызму ў моладзі і адказаў на хвалюючыя пытанні.
На гэтым мерапрыемстве адбылася прэзентацыя кнігі “Вдали, за рекой…”, дзе сабраны ўспаміны воінаў-інтэрнацыяналістаў Гродзенскай вобласці, якія прайшлі пекла Афганістана. Прыемна, што ў кнізе змешчаны і мае ўспаміны. Нашай увазе прапанавалі прагляд відэафільма “Афганскае брацтва”, знятага тэлерадыёкампаніяй “Гродна”.Затым мы пазнаёміліся з экспазіцыяй музея, абмяняліся ўспамінамі з баявымі сябрамі, ушанавалі памяць загінуўшых.
 

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.