У СВК “Галынка” прыступілі да севу азімых зерневых

IMG_6530 Земляробы раёна добра ведаюць: марудзіць з палявымі работамі нельга. Важная задача аграрыяў на сённяшні дзень – у сціслы тэрмін завяршыць уборку саломы, сеў азімага рапсу, падрыхтаваць глебу, мінеральныя ўгнаенні і насенны матэрыял азімых зерневых.

Жніво ўдалося

Сёлетняе жніво для СВК “Галынка” было ўдалым: валавы намалот зерневых склаў звыш 15 тыс.тон. Аддзячылі палеткі і высокай ураджайнасцю: яна, у параўнанні з мінулагоднім вынікам, больш на 14 ц/га. Ураджайнасць пша-ніцы, ячменя, трыцікале складае 67,5, 84,9, 73,2 ц/га адпаведна. – У значнай ступені такія вынікі атрыманы дзякуючы належнай матэрыяльнай базе гаспадаркі, – адзначае старшыня СВК “Галынка” Дзяніс Тамкевіч. – Акрамя таго, цалкам выконваліся неабходныя патрабаванні вырошчвання зерневых культур, выкарыстоўваліся сучасныя тэхналогіі. Але галоўны складальнік поспеху, безумоўна, – людзі. Кіраўніцтва кааператыва адзначае работу агранамічнай службы: галоўнага агранома Мікалая Бяляўскага, начальніка і загадчыка вытворчага ўчастка Валянціна Жака і Дзмітрыя Цярэшкі, якія забяспечылі не толькі своечасовы пасеў і ўборку, але і атрымалі з палёў самую высокую ўраджайнасць. Вопытныя механізатары спаўна паказалі сваю адданасць родным палеткам, прафесіі. На ўборцы вызначыліся камбайнавыя экіпажы ў складзе Івана і Віктара Марчукоў, Сяргея і Яўгенія Залеўскіх. Пераможцамі ўнутрыгаспадарчага спаборніцтва сярод вадзіцеляў сталі Сяргей Ламека і Іван Марчук.

Новы ўраджай закладваецца сёння

Мы наведалі вытворчы ўчастак №3, каб даведацца, якія работы вядуцца тут пасля ўборкі збожжавых. – У правядзенні азімага севу не можа быць дробязей, як і не можа быць перадышкі ў механізатараў, – расказвае Дзмітрый Цярэшка. – Ураджай 2016 года закладваем ужо сёння. Маштаб жнівеньскіх работ на рапсавым кліне даволі значны: пад маслянічную культуру адведзена 500 гектараў. Па меры таго, як вызваляліся ўчасткі ад папярэднікаў – азімых збожжавых, бабова-злакавых культур, вялі ворыва. Узарана больш за 100 гектараў зямлі каля Угрыні, унесены калійныя і фосфарныя ўгнаенні, рапсам засеяна 410 гектараў. Аператыўна ідуць сельскагаспадарчыя работы і каля аграгарадка Дзярэчын. На ворыве энерганасычанымі трактарамі МТЗ-1523 і МТЗ-3022 з плугамі ў гэты дзень былі заняты вопытныя механізатары Іван Качук і Яўгеній Пазняк. Усё працоўнае жыццё мужчын звязана з сельскай гаспадаркай. Звыклыя да любога задання і ўмоў працы, адзначаюць, што глеба сёлета з-за адсутнасці даж-джоў злежаная, цвёрдая, аднак дзённую норму механізатары выконваюць. Больш за 20 гектараў зябліва ў дзень на АКШ падрыхтоўваюць Аляксандр Залеўскі, Аляксандр Валеўскі і Вячаслаў Жабанос. Асаблівая ўвага ўдзяляецца якасці апрацоўкі перадпасяўных рапсавых клінаў. Гэты агра-прыём спецыяльным дыскатарам выконвае Міхаіл Федаровіч. Пасля яго праходу поле выраўніваецца ідэальна. Не першы год сяўба насення элітнага рапсу даручана Дзянісу Радзіону і Аляксандру Куліку. – Мы добра разумеем важнасць пасяўной кампаніі, таму задача цяпер – улажыцца ў самы сціслы тэрмін, – канстатуе Дзяніс Радзіон. – Працуем у напружаным рытме. Аднак матывуе і будучы заробак: работа на пасяўной дае магчымасць атрымаць затым добрыя грошы, – разважае механізатар. Земляробы выконваюць пасеў акуратна, норму высеву трымаюць на кантролі. Адзнака за якасць пасеваў будзе пастаўлена агранамічнай службай пасля таго, як з’явяцца першыя ўсходы. Будучай ураджайнасці будуць спрыяць і своечасова ўнесеныя ў зямлю ўгнаенні. Каля 100 гектараў за дзень паспявае апрацаваць мінеральнымі ўгнаеннямі на апырсквальніку Сяргей Слёзнік. Ідуць па палях і прэс-падборшчыкі, завяршаюцца работы па сцягванні і скірдаванні саломы. На іх задзейнічаны Іван Марцішык, Генадзій Сакалоўскі, Леанід Кіслы. Гаспадарчы падыход, дасканала адрэгуляваны працэс падчас правядзення пасяўной кампаніі заўсёды быў уласцівым для галынкаўскіх земляробаў. Гэтыя дні, як відаць, не выключэнне. Як толькі будзе закончаны сеў рапсавай культуры, сельгаскааператыў пры-ступіць да пасеву азімых зерневых. Людміла ПОПКА.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.