На Анненской ярмарке будут плавать «на чем попало»

У сувязі з правядзеннем Ганненскага кірмашу аб’яўляюцца конкурсы:

*на лепшы стылізаваны касцюм
У  конкурсе прымаюць удзел дамы (цэнтры, аддзелы) рамёстваў, установы культуры, адукацыі, жыхары і госці пасёлка.
Удзельнікі рыхтуюць прэзентацыю касцюма (да 2 хвілін), які па-вінен адпавядаць стылю свята або нацыянальнаму каларыту, маюць права выкарыстоўваць музыку (USB-носьбіт).
Конкурс праходзіць 27 жніўня.
Кантактны тэлефон: 2-51-08.

*адкрыты чэмпіянат па лоўлі рыбы летняй паплаўковай вудачкай
Да ўдзелу ў спаборніцтве запрашаюцца прадстаўнікі ўсіх раёнаў Гродзенскай вобласці, арганізацый Зэльвенскага раёна, аматарскія каманды. Дапускаецца падача неабмежаванай колькасці заявак, у якія ўключаюцца 2 спартсмены і 1 прадстаўнік каманды, а таксама не больш за 3 чалавекі для ўдзелу ў конкурсе на лепшае прыгатаванне юшкі. У ходзе чэмпіянату ўдзельнік не мае права пераходзіць з адной каманды ў другую.
Адкрыццё чэмпіянату – у 8.00 на дамбе вада-сховішча, пачатак лову рыбы (набярэжная зэльвенскага вадасховішча каля в. Бярэжкі) – у 10.00, заканчэнне – у 14.00.
Камандны вынік будзе падлічвацца шляхам суміравання вагі ўлову кожнага ўдзельніка. Калі ў дзвюх і больш каманд будзе аднолькавы ўлоў, перавагу атрымае тая, якая будзе мець 1 рыбу большай вагі.
Конкурс на лепшае прыгатаванне юшкі будзе праходзіць на пляжы вадасховішча з 18.00 да 20.00.
Заяўкі дасылаць па тэлефонах: 8(029)659-73-51, 8(029)685-90-94, на электронны адрас zelva.boorr@mail.ru.

*на лепшы стылізаваны касцюм
У  конкурсе прымаюць удзел дамы (цэнтры, аддзелы) рамёстваў, установы культуры, адукацыі, жыхары і госці пасёлка.
Удзельнікі рыхтуюць прэзентацыю касцюма (да 2 хвілін), які па-вінен адпавядаць стылю свята або нацыянальнаму каларыту, маюць права выкарыстоўваць музыку (USB-носьбіт).
Конкурс праходзіць 27 жніўня.
Кантактны тэлефон: 2-51-08.

* на самага актыўнага пакупніка свята
У конкурсе прымаюць удзел жыхары і госці Зэльвенскага раёна.
Журы (па адрасе: г.п.Зэльва, вул. 17 Верасня, 27, цэнтр “Феерыя, да 17.30) прад’яўляюцца чэкі, атрыманыя пры правядзенні разліковых аперацый (гандаль, ат-ракцыёны і г.д.) 27 жніўня з 12.00 да 17.00. Пераможцам становіцца ўдзельнік, які збярэ чэкаў на найбольшую суму грошай.

*на лепшы сельскагаспадарчы падворак
У конкурсе прымаюць удзел сельгасарганізацыі і сельсаветы.
Пры ацэнцы пляцовак будуць улічвацца арыгінальнасць і творчасць, ступень складанасці, навізна аздаблення падворка, прэзентацыя, захаванне народных традыцый. А таксама наяўнасць інтэрактыўных форм работы з удзельнікамі свята (правядзенне конкурсаў, дэгустацый, майстар-класаў, розыгрышаў прызоў і г.д.).
Конкурс праходзіць 27 жніўня.
Кантактны тэлефон: 2-51-08.

*на лепшы каравай
У конкурсе прымаюць удзел сельгасарганізацыі, прадпрыемствы і арганізацыі, жыхары і госці Зэльвеншчыны.
Да паслуг удзельнікаў – дэманстрацыйныя сталы. Посуд, абрусы і элементы дэкору забяспечваюцца самімі канкурсантамі. Конкурсныя караваі выстаўляюцца ў гатовым выглядзе для дэманстрацыі гледачам і журы. Усе вырабы павінны адпавядаць санітарна-гігіенічным нормам.
Элементы аздобы караваю павінны быць выраблены з ядомых матэрыялаў. Не дазваляецца выкарыстоўваць клеевы аловак, нехарчовыя клей і фарбавальнікі.
Караваі і дэкарацыі павінны складаць адзіную гарманічную кампазіцыю. Конкурсная дэманстрацыя караваяў будзе праходзіць у цэнтральным скверы 27 жніўня.
Кантактны тэлефон 2-45-31.

*спартыўнае свята «Плаванне «на чым папала»
Удзельнічаць у спаборніцтвах могуць каманды прадпрыемстваў і арга-нізацый любой формы ўласнасці, грамадскіх аб’яднанняў, фізічныя асобы. Адказнасць за членаў каманды нясе яе капітан. Асноўныя патрабаванні: усе члены каманды павінны быць паўналетнімі. І яшчэ: у выпадку выяўлення ўжывання спіртнога каманда-ўдзельніца дыскваліфікуецца.
Да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаюцца нестандартныя плавальныя сродкі, г.зн., вырабленыя не прамысловым метадам. Галоўнае, каб яны трымаліся на плыву. Будзе ўлічвацца і іх мастацкае афармленне.
Журы вызначыць пераможцаў спаборніцтва ў наступных намінацыях:
гран-пры – за прадстаўленне каманды, арыгінальнасць экіпіроўкі і плавальнага сродку;
лепшы экіпаж на прыз газеты “Праца”;
лепшае прадстаўленне – музычнае суправаджэнне, арыгінальнасць назвы сродку;
самы непатапляльны плавальны сродак.
Мерапрыемства праводзіцца на зэльвенскім вадасховішчы 26 жніўня.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца па факсе 2-53-52, на электронны адрас zelvasportzam@mail.ru або асабіста па адрасе: г.п.Зэльва, вул. 17 Верасня, 29, каб. №67.

*на лепшы касцюміраваны калектыў
У конкурсе прымаюць удзел установы і арганізацыі, незалежна ад ведамаснай прыналежнасці.
Конкурс праводзіцца з мэтай знаёмства гасцей свята з традыцыямі, побытам, адзеннем рэгіёна; папулярызацыі  стылізаванага  касцюма; развіцця творчых здольнасцей удзельнікаў.
Пры  падвядзенні вынікаў будуць улічвацца адпаведнасць стылю свята, арыгінальнае прадстаўленне калектыву, масавасць і артыстызм.
Конкурс праходзіць 27 жніўня.
Кантактны тэлефон 2-51-08.

*на лепшае гандлёвае месца
У конкурсе прымаюць удзел гандлёвыя арганізацыі, гаспадары аграсядзіб, прадстаўнікі сярэдняга і малога бізнесу Зэльвенскага раёна, індывідуальныя прадаўцы, якія будуць гандляваць на свяце 27 жніўня.
Пры ацэнцы гандлёвага месца будуць улічвацца захаванне стылю свята, нестан-дартны падыход у афармленні, разнастайнасць тавару, уменне прыцягнуць пакупніка, культура абслугоўвання.
Кантактны тэлефон: 2-51-08.

*на «кірмашовую ляльку»
У конкурсе прымаюць удзел дамы (цэнтры, аддзелы) рамёстваў, установы культуры, адукацыі, арганізацыі, жыхары і госці пасёлка.
Удзельнікі прадстаўляюць экспанат – ляльку размерам ад 0,5 метра і больш. Для вырабу лялькі можа выкарыстоўвацца любы матэрыял (дрэва, гліна, нітка, тканіна, салома і г.д.).
Работы не вяртаюцца, а перадаюцца ў музейны пакой Ганненскага кірмашу.
Конкурс будзе праходзіць 27 жніўня на летняй эстрадна-танцавальнай пляцоўцы г.п.Зэльва.
Кантактны тэлефон: 33-3-03.

*конкурс фігур, зробленых з пяску
Удзельнікі конкурсу – установы адукацыі, народныя майстры, жыхары і госці пасёлка. Прымаюцца заяўкі ад групы ўдзельнікаў (не больш чым 3 чалавекі), а таксама індывідуальныя. Узрост – неабмежаваны.
Конкурс праходзіць на пляжы зэльвенскага вадасховішча 26 жніўня 2016 г.
Кантактны тэлефон 2-44-51.

*на лепшую конную павозку
У конкурсе прымаюць удзел сель саветы, сельгасарганізацыі, уласнікі.
Патрабаванні да ўдзельнікаў: упрыгожыць экіпаж у адпаведнасці з тэматыкай свята, падрыхтаваць тэатралізаванае прадстаўленне (да 5 мінут), магчыма музычнае афармленне (USB-носьбіт).
Дэманстрацыя конных павозак будзе праходзіць па вул. Перамогі 27 жніўня.
Кантактны тэлефон: 2-51-08.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.