У Сусветны дзень турызму зэльвенцы ўспомнілі гісторыю сваёй малой радзімы

Разам з экскурсаводам Нацыянальнага агенцтва па турызму, аўтарам шматлікіх даследчых работ, прысвечаных краязнаўству, настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Наталляй Ступчык група прагулялася па вуліцах пасёлка.

Месца сустрэчы – цэнтральная плошча, каля галоўнага сімвала района – статуі каня. Тут прысутныя ўспомнілі, як узнікла Зэльва.

Афіцыйна пачатак гісторыі мястэчка адлічваецца ад 1258 года, калі яно згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе. 

Наталля Фёдараўна адзначыла, што існуе шмат легендаў пра паходжанне назвы пасёлка. Большасць навукоўцаў схіляецца да меркавання, што тапонім «Зэльва» ўтварыўся ад назвы рэчкі Зальвянка.

Пасля прысутныя наведалі Касцёльную гару, дзе ў 15 стагоддзі размяшчаўся першы касцел. Таксама пабывалі і на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан.

Далей па вуліцы Савецкай прыйшлі да царквы Святой Жываначальнай Троіцы. З’явіўся храм у 15 стагоддзі і быў першапачаткова ўніяцкім. А ў 1910 годзе царква была асвечана як праваслаўная. Некаторыя мясцовыя краязнаўцы сцвярджаюць, что калісьці тут размяшчаўся тэатр Сапегаў, бо на тэрыторыі храма няма ніякіх захараненняў святароў да 18-19 стагоддзя. Але дакументальнага пацверджання гэтаму не існуе.

Экскурсія завяршылася каля касцёла Святой Троіцы. Як расказала Наталля Ступчык, касцёл быў пабудаваныў 1913 годзе, у гатычным стылі. Яго асаблівасць – галярэя з арак, якая размешчана каля галоўнага ўваходу ў храм. Доўгі час касцёл быў зачынены савецкімі ўладамі: там знаходзілася зернясховішча і нават прымалі бутэлькі. Толькі з сярэдзіны 80-х храм зноў адкрыў свае дзверы вернікам.  

Надвор’е спрыяла зэльвенскім падарожнікам, таму экскурс прынес ім не толькі карысныя звесткі, але і добры настрой. 

Вам может быть интересно
2 комментариев
  1. polina1980 says

    Ну хоть дети интересуются историей малой родины.

  2. katya.solntseva. says

    Рабочий день. Экскурсия в 17:00. Немного не продумали организаторы.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.