У раёна слаўны юбілей

_MG_0329а _MG_0204а _MG_0113а _MG_0181а На ўрачыстасць, пры-меркаваную да 75-годдзя Зэльвенскага раёна, са-бралася шмат ганаровых гасцей: ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, лепшыя прад-стаўнікі працоўных калектываў раёна і грамадскіх арганізацый. У фае раённага Дома культуры – выстава, прысвечаная славутай гісторыі раёна, у зале – прыўзнятая, святочная атмасфера. Багата значных падзей змясцілі мінулыя сем з паловай дзясяткаў гадоў. За гэты час Зэльвеншчына змяніла сваё аблічча: непараўнальна ўзрос вытворчы патэнцыял, больш заможна сталі жыць людзі. Землякі, якія ў розныя часы працавалі ў раёне, але па роду дзяржаўнай службы ці нейкіх жыццёвых абставінах пераехалі ў іншыя месцы, завітаўшы сюды, проста не пазнаюць адноўленую Зэльву. Асабліва адчувальны крок наперад зроблены за апошняе дзесяцігоддзе, а наперадзе – яшчэ больш грандыёзныя планы. Пра ўсё гэта гаварыў у сваёй прамове першы намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Яўгеній Грэцкі. Прынамсі, поспехі сапраўды відавочны, асабліва ў сельскагаспадарчай галіне. У апошнія гады значна ўзраслі паказчыкі па ўра-джайнасці і агульным намалоце зерня. Літаральна за 5 гадоў у раёне пабудаваны 3 новенькія фермы, яшчэ 9 пасля рэканструкцыі атрымалі новае жыццё. На свінакомплексе сёння вядзецца маштабная мадэрнізацыя. Кожны год абнаўляецца машынна-трактарны парк. Яўгеній Васільевіч запэўніў, што развіццё вытворчасці з увядзеннем у строй высокатэхналагічных МТФ, набыццё новай тэхнікі, стварэнне сучасных умоў для работ-нікаў будзе прадаўжацца і далей. Дарэчы, за апошнія гады ў сельскую гаспадарку інвесціравана 620 млрд.рублёў, а ў эканоміку раёна ў цэлым – 900 млрд. Вялікія сродкі ўкладзены ў развіццё сацыяльнай сферы. Адрамантаваны чатыры ад-дзяленні цэнтральнай раённай бальніцы, рэанімацыйна-аперацыйны блок, рэнтгенкабінет. Прычым змяніўся не толькі інтэр’ер, але і медыцынскае абсталяванне. Яго закупка, дарэчы, каштавала 4,5 млрд. рублёў. У апошні час многае зроблена для стварэння насельніцтву неабходнага комплексу паслуг. Не застаюцца сам-насам са сваімі праблемамі пажылыя людзі, адзінокія пенсіянеры, інваліды. Цяпер для іх паслуг не толькі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і аддзяленне кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у в.Ма-дзейкі, але і адкрыты ў гэтым годзе дом сумеснага пражывання ў в.Акцябрская. Наогул, за высокія паказчыкі ў сацыяльна-культурным развіцці раён на абласных спаборніцтвах неаднаразова выходзіў пераможцам. На кожным этапе гісторыі раёна былі свае героі. Яўгеній Грэцкі са сцэны агучыў дзясяткі прозвішчаў заслужаных людзей Зэльвеншчыны, якія праславілі наш край у самых розных сферах дзейнасці. Гэта вядомыя ўрачы, настаўнікі, працаўнікі вёскі, работнікі культуры. Сярод нашых землякоў ёсць Герой Савецкага Саюза, Герой Сацыялістычнай Працы, кавалеры ордэнаў Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга. 19 зэльвенцам прысвоены ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь. Для Зэльвеншчыны, як і для ўсёй Беларусі, 2015 год – асаблівы. У маі ўся краіна адзначыць 70-годдзе Перамогі. Заканамерна, што асаблівую ўвагу Яўгеній Грэцкі ўдзяліў ветэранам вайны, якіх на Зэльвеншчыне засталося толькі 25 чалавек. У гэты знакавы год работа мясцовых улад па падрыхтоўцы да святкавання Дня Перамогі стане працягам комплексу мерапрыемстваў па сацыяльнай абароне ветэранаў, паляпшэнні іх матэрыяльнага становішча, адзначыў першы намеснік старшыні райвыканкама. … А свята працягвала набіраць акорды. Цудоўны канцэрт пакінуў яркае ўражанне і пачуццё гонару: зямля наша такая шчодрая на таленты! А самае галоўнае, што культурную спадчыну ёсць каму працягваць. Тое, што прадэманстравалі выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў, дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва, красамоўна сведчыць аб адным: у нас жывуць творчыя, актыўныя, прыгожыя сваёй душой людзі. А гэта, мабыць, і ёсць галоўнае багацце, самы каштоўны рэсурс краіны. Ірына МІКЛАШЭВІЧ.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.