У музеі “Светач” пачала дзейнічаць выстава, прысвечаная 100-годдзю БССР

1 студзеня 1919 года спаўняецца 100 год з дня ўтварэння Савецкай Сацыялістычнай Беларускай Рэспублікі (у будучым – БССР). З гэтай нагоды савет народнага музея “Светач” падрыхтаваў выставу “100 год БССР”. Сярод экспанатаў – плакаты 60–70-х гг. ХХ ст., канстытуцыі 1936 г., 1977 г., 1994 г., паштоўкі, кнігі, маркі, дакументы, грашовыя знакі,
якія адлюстроўваюць гісторыю нашай дзяржавы.

Асаблівую цікавасць выклікае маніфест 31 ліпеня 1920 г. аб другім абвяшчэнні ССБР. На адваротным баку дакумента – павестка аб прызыве ў Чырвоную Армію жыхара вёскі Раўтовічы Пасюка Аляксандра Варфаламеевіча.

Кожны клас СШ №3 пабываў на экскурсіі ў музеі. А перад наведваннем прыняў удзел у пазнавальнай гульні “Падарожжа па Беларусі”, падчас якой вучням былі прапанаваны заданні з гісторыі, геаграфіі, культурнай спадчыны нашага народа.

Присоединяйтесь к нашему каналу