У католиков начался Великий пост

  Учора католікі адзначылі Попельную сераду. Ва ўсіх касцёлах раёна прайшлі  богаслужэнні, падчас якіх святары пасыпалі галовы вернікаў попелам. Менавіта з гэтага дня распачаўся Вялікі пост – саракадзённая падрыхтоўка да велікодных свят. – Перш за ўсё вернікам неабходна звярнуць увагу на ўнутраную працу над сабой, – расказвае настаяцель касцёла Святой Тройцы г.п.Зэльва Яцэк Маркель. – Больш часу прысвячаць малітве, чытанню рэлігійнай літаратуры. Кожную сераду і пятніцу ў святыні будзе праходзіць спецыяльнае набажэнства – Крыжовы шлях, у нядзелю – спявацца песні жальбы. Хрысціянам варта паспавядацца, прыняць святую камунію. Па словах святара, з 14-гадовага ўзросту католікі павінны ўстрымлівацца ад мясных страў па пятніцах, а з моманту дасягнення паўналецца і да 60-гадоў абавязаны захоўваць строгі пост у Попельную сераду і Вялікую пятніцу. Строгі пост заключаецца ў абмежаванні і колькасці ежы: раз у дзень можна есці дасыта, двойчы – пакрысе. Некаторыя людзі часта робяць для сябе пэўныя пастановы, адмаўляюцца ад сваіх звычак. Гэта вельмі папулярная практыка, асабліва сярод моладзі. Усім добра вядома, колькі нашага часу забірае інтэрнэт, прагляд тэлеперадач. А гэты час можна прысвяціць карысным справам, правесці з роднымі. Нельга пабуджаць да абмежаванняў родных, такая пастанова павінна быць індывідуальнай. –Важным момантам для вернікаў з’яўляюцца справы міласэрнасці, –падкрэсліивае Яцэк Маркель. – Рабіць карысныя ўчынкі павінна стаць для нас дэвізам не толькі на працягу посту, але і кожны дзень. Азірніцеся навокал – колькі людзей патрабуе нашай дапамогі. Працягніце руку падтрымкі суседу, прахожаму на вуліцы. Станьце аўтарамі дабрыні! Наталля МАЦЮК.
Вам может быть интересно

Комментарии отключены