У каталіцкіх вернікаў распачаўся перыяд Вялікага посту

Саракадзённай падрыхтоўцы да велікодных свят папярэднічае Попельная серада. Такую назву гэты дзень атрымаў ад абрада, які сёння праводзіцца ва ўсіх каталіцкіх святынях. Падчас Богаслужэнняў святары пасыпаюць галовы вернікаў асвечаным попелам. Пры гэтым прамаўляюць: “З праху паўстаў і прахам станеш”. Такі знак сімвалізуе недасканаласць чалавека і пакаянне, якое патрабуецца ад католікаў падчас посту. – Попел гэты асаблівы, – тлумачыць настаяцель касцёла Святой Тройцы г.п.Зэльва ксёндз Яцэк Маркель. – Каб яго атрымаць, спальваюць мінулагоднія галінкі вярбы, асвечаныя ў Пальмовую нядзелю. Па словах святара, менавіта з Попельнай серады распачынаецца асаблівы перыяд у літургічным жыцці – час ма-літвы, споведзі і духоўных разважанняў. На працягу 40 дзён вернікі будуць адзін на адзін са сваім сумленнем – рабіць работу над памылкамі ў паво-дзінах і жыцці. – Па пятніцах трэба ўстрымлівацца ад мясных страў і захоўваць сціслы пост, – удакладняе ксёндз Яцэк Маркель. – Безумоўна, абмежаванняў у ежы недастаткова – неабходны яшчэ ўдзел у Святой Імшы. Дарэчы, па пятніцах у зэльвенскім касцёле праходзіць спецыяльнае набажэнства, якое называецца Крыжовая дарога. У нядзелю пасля Богаслужэння будуць спяваць песні жальбы, якія заахвочваюць да разважанняў пра пакуты Іісуса Хрыста.  Усё гэта неабходна для таго, каб з чыстым сэрцам сустрэць самае галоўнае, светлае і радаснае свята – Вялікдзень. Наталля МАЦЮК
Вам может быть интересно
2 комментариев
  1. Таня says

    Главное в пост быть толерантными по отношению друг к другу

  2. Ольга says

    А я считаю, что каждый должен сам определиться, что для него главное в пост.

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.