У добры шлях! У зэльвенскім касцёле асвяцілі транспартныя сродкі (+Відэа)

Напрыканцы ліпеня каталіцкі касцёл адзначае ўспамін святога Кшыштафа, які з’яўляецца апекуном вадзіцеляў. З гэтай нагоды ў святынях адбываецца благаслаўленне вадзіцеляў і асвячэнне транспартных сродкаў. – Сёння пасля Богаслужэння асвяцілі свой аўтамабіль, веласіпед старэйшага сына і дзіцячую каляску малодшага, – расказала жыхарка Зэльвы Вольга Вавілава. – Лічыцца, што святы Кшыштаф абараняе не толькі ў час кіравання транспартам, але і ад цяжкіх хвароб, складаных жыццёвых абставін.   Удзельнікам дарожнага руху святар пажадаў шчаслівых дарог. Наталля МАЦЮК
Вам может быть интересно
1 комментарий
  1. Ирина says

    Не знала, что освящают даже детские коляски

Reply To Ирина

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.