Тыдзень ушанавання

DSC_0844 Зэльвенскім пенсіянерам пашанцавала: над імі апякуюцца неабыякавыя да іх праблем людзі. Супрацоўнікі цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва клапоцяцца пра быт, здароўе і настрой сваіх падапечных не толькі напярэдадні тых ці іншых свят, але і пастаянна. А ўжо да Дня пажылых людзей рыхтуюцца так, што ў адзін дзень немагчыма ўмясціць усе мерапрыемствы. Таму зэльвенцы сталага веку могуць смела сказаць: у раёне адзначаецца не Дзень, а Тыдзень пажылых людзей. Доказы? Калі ласка. У пачатку мінулага тыдня ў цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адбылася сустрэча членаў клубаў “Радасць зносін” і “Сярэбраная нітка”. На другі дзень валанцёры аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту вы-ехалі з канцэртам у Мадзейкі (гэта не першая паездка да пражываючых там людзей). Першага кастрычніка, як вядома, адбылася ўрачыстая сустрэча ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. А ў пятніцу наведвальнікі аддзялення і інваліды раённых таварыстваў сабраліся ў зале цэнтра на заключнае мерапрыемства Тыдня. Кожны дзень нёс пажылым людзям шмат пазітыўнага. Не адзін сюрпрыз падрыхтавалі кіраўнікі клубаў “Радасць зносін” і “Сярэбраная нітка” для сваіх даўніх падапечных. Таццяна Мірончык і Ірына Моська прапаноўвалі і віктарыны, і конкурсы на кемлівасць, і пантамімы. Давалі магчымасць падумаць над арыгінальнымі і жартоўнымі выказваннямі пра свой узрост. Аматары старых кінафільмаў працягвалі фразы, якія калісьці чулі ад любімых герояў, або адгадвалі, з якога фільма той ці іншы вобразны выраз. Акампаніятар Ірына Раманчык не давала сумаваць, прапаноўваючы адну за другой любімыя песні. Алена Еўдакімава вельмі артыстычна выканала ролю маладой мамы, паказваючы жэстамі, да каго падобны яе маленькі сын. Алена Букатая і Ніна Поршнева, як заўсёды, былі ў цэнтры ўвагі як талена-вітыя паэты, а Надзея Солыкава – як дэкламатар жартоўных вершаў. Некалькі чалавек праяўлялі эрудыцыю, адгадваючы імёны вядомых людзей, чые партрэты былі ім не бачны. Цёпла сустракалі госця бабулек – другакласніка Мацвейку Моську, які вельмі хораша выканаў жартоўны верш “Ходит наша бабушка”. Пра агульнае свята ўсіх пенсіянераў раёна сказана асобна, таму не будзем на ім спыняцца. А вось пра заключнае мерапрыемства Тыдня пажылых людзей у раёне сказаць трэба абавязкова. Яго рыхтавалі валанцёры аддзялення для пажылых вельмі старанна. Музычны кіраўнік Вера Тульвінская прапанавала зрабіць свята ў выглядзе вясковых вячорак. Задума атрымалася вельмі ўдалай. Запрошаныя на свята пажылыя людзі не адпускалі з імправізаванай сцэны сваіх сяброў-артыстаў. Асаблівую падзяку хочацца выказаць адзінаму мужчыне калектыву – Міхаілу Пазнанскаму. Ён быў і салістам-вакалістам, і танцорам, і прыпевачнікам, і дэкламатарам. І ва ўсіх ролях глядзеўся проста цудоўна! На вышыні, вядома, былі і яго сяброўкі па прызбе-“завалинке”. Партнёршай у танцах – ды якой!– была Алена Пайзулаева, прыпеўкі дапамагала выконваць Вера Тульвінская, у “Завалинке” саліравала Галіна Андрэева. Сардэчна і цёпла гучалі “Белые ставни”, “Разговоры” ў выкананні Евы Артуравай. Галасістыя Браніслава Ган, Галіна Рудая і Зінаіда Пазняк першымі пачыналі любімыя ўсімі “Деревеньку”, “Рябины куст”, “Одинокую гармонь”. І ўсе разам выконвалі з запалам і кракавяк, і польку, і кадрылю. Дзякуй усім ад гледачоў і слухачоў гэтай цікавай дзеі. Вельмі ўдзячны дырэктару цэнтра Святлане Жамойцінай, кіраўнікам аддзяленняў, гурткоў і клубаў, вядучым мерапрыемстваў за іх увагу і цеплыню, сардэчныя словы для пажылых людзей. Р.S. У Алены Букатай першага кастрычніка быў дзень нараджэння. Віншуем і прапануем чытачам адзін з яе вершаў. Я смотрю на вечерний закат Я смотрю на вечерний закат Взглядом грустным, тревожным, молящим. Небосвод над закатом объят Красным заревом чудным, манящим. Раньше это явление природы Ни души, ни ума не касалось. Впереди были годы и годы… А теперь их немного осталось. Вижу я силуэт вечных врат, Подхожу к ним все ближе и ближе. Прошу: “Господи! Сделай закат Моей жизни красивым таким же!”. Яніна ШМАТКО.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.