Вельмі прыемную навіну атрымалі мы нядаўна з Мінска: наш зямляк, Ганаровы грамадзянін раёна, паэт Уладзімір Мазго стаў пераможцам конкурсу на лепшы літаратурны, мастацкі і музычны твор, прысвечаны 100-годдзю пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.
Дыплом I ступені ў намінацыі “Лепшая песня аб пагранічнай службе” быў уручаны Уладзіміру Мінавічу асабіста. Па ўмовах конкурсу твор не павінен быў нікім выконвацца да гэтага часу. Менавіта так было і ў дадзеным выпадку, хоць песню Уладзімір Мазго і Уладзімір Буднік напісалі даволі даўно. І вось нечакана прыйшоў яе зорны час. Вельмі шкада, што няма ў жывых кампазітара, разам з якім наш зямляк стварыў такія выдатныя песенныя творы, як “Абаронцы” і “Разам з песняй”.
Яны сталі хітамі ў рэпертуары ансамбля Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і добра вядомы ў нашай краіне. Яшчэ дзве сумесныя песні – “Анёл нябесны” і “Бацькоўская хата” – палюбіліся беларускім артыстам Наталлі Тамела і Леаніду Нікольскаму.
Песня-пераможца сёлетняга года прагучыць 25 мая напярэдадні Дня пагранічніка. На святочны канцэрт запрошаны і аўтар – Уладзімір Мазго.
Віншуем земляка з чарговай творчай перамогай і жадаем далейшай плённай працы.
Яніна Шматко
Предыдущая новость
Четыре гродненских компании удостоены премии правительства Беларуси за достижения в области качества
Следующая новость
Вам может быть интересно
3 комментариев
Reply To Катерина
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.
Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.
Войти
Войти
Восстановить пароль.
A password will be e-mailed to you.
Вельмі рада за Уладзіміра Мінавіча.
Что тут скажешь, творческая личность
Хацелася б пабачыць гэты твор