Творчыя перамогі нашага земляка

Вельмі прыемную навіну атрымалі мы нядаўна з Мінска: наш зямляк, Ганаровы грамадзянін раёна, паэт Уладзімір Мазго стаў пераможцам конкурсу на лепшы літаратурны, мастацкі і музычны твор, прысвечаны 100-годдзю пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. Дыплом I ступені ў намінацыі “Лепшая песня аб пагранічнай службе” быў уручаны Уладзіміру Мінавічу асабіста. Па ўмовах конкурсу твор не павінен быў нікім выконвацца да гэтага часу. Менавіта так было і ў дадзеным выпадку, хоць песню Уладзімір Мазго і Уладзімір Буднік напісалі даволі даўно. І вось нечакана прыйшоў яе зорны час. Вельмі шкада, што няма ў жывых кампазітара, разам з якім наш зямляк стварыў такія выдатныя песенныя творы, як “Абаронцы” і “Разам з песняй”. Яны сталі хітамі ў рэпертуары ансамбля Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і добра вядомы ў нашай краіне. Яшчэ дзве сумесныя песні – “Анёл нябесны” і “Бацькоўская хата” – палюбіліся беларускім артыстам Наталлі Тамела і Леаніду Нікольскаму. Песня-пераможца сёлетняга года прагучыць 25 мая напярэдадні Дня пагранічніка. На святочны канцэрт запрошаны і аўтар – Уладзімір Мазго. Віншуем земляка з чарговай творчай перамогай і жадаем далейшай плённай працы. Яніна Шматко
Вам может быть интересно
3 комментариев
  1. Вера says

    Вельмі рада за Уладзіміра Мінавіча.

  2. Катерина says

    Что тут скажешь, творческая личность

  3. Garmonik says

    Хацелася б пабачыць гэты твор

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.