Творческий коллектив “Клюква” нашел поклонников среди зельвенцев

8240

Энергічныя выканаўцы, жывы гук і сучасныя кампазіцыі – усё гэта вылучае музычны калектыў “Клюква”. Яго ўдзельнікі – маладыя педагогі дзіцячай школы мастацтваў Алена Кніга, Марына Васілевіч, Аляксей Лявоцкі і Павел Панасік.
Гурт створаны адносна нядаўна. Аднак ужо знайшоў сваіх пры-хільнікаў сярод зэльвенскіх слухачоў. Вядомасць калектыву, як ужо пісала раённая газета “Праца”, прынесла перамога на абласным фестывалі аўтарскай песні “Новае пакаленне”.
– Ідэя арганізаваць групу ў нас узнікла даўно, – расказваюць музыканты. – Перш за ўсё нам хацелася стварыць калектыў, аналага якому яшчэ няма на Зэльвеншчыне. Таму выбралі папулярны сярод моладзі музычны стыль – поп-рок.
На рэпетыцыі збіраліся ў вольны час, пасля заняткаў у школе мастацтваў. У творы, якія выконвалі, спрабавалі ўнесці нешта сваё. Адначасова падбіралі акорды да аўтарскіх песень для “Новага пакалення”. “Ямаха”, барабаны, гітара і бас-гітара – атрымалася ўдалае сугучча. Ігрой на гэтых інструментах авалодвалі самастойна.
Гурту заставалася толькі прыдумаць назву. Над ёй, дарэчы, прыйшлося папрацаваць нямала. Прапанова “Клюквы” ўспрынялася ўсімі ўдзельнікамі на “ўра”.
Планы ў групы амбіцыёзныя – пашыраць рэпертуар і нават зрабіць прафесійны запіс адной з уласных кампазіцый.
Адкрыем невялікі сакрэт: “Клюква” выступіць падчас святкавання Дня моладзі ў Зэльве.

Leave a Comment

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.