Творческая натура

Уладзімір Лях працуе ў ПМС амаль год. Аднак за гэты непрацяглы час ён зарэкамендаваў сябе граматным спецыялістам, які адказна ставіцца да любой даручанай справы. Ужо з самага пачатку работы Уладзімір арганічна ўліўся ў калектыў. 

 

  Творческая натура

 

Пасля заканчэння СШ №2 г.п.Зэльва малады чалавек паступіў у Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на юрыдычны факультэт – яму вельмі падабалася правазнаўства, і ні аб якой іншай прафесіі, акрамя юрыста, ён не марыў. Ды і сяброў і знаёмых, занятых у юрыспрудэнцыі, таксама было многа, і кожны з іх па-свойму расказваў пра прывабнасць прафесіі.
– Выбраная мною прафесія мне вельмі падабаецца, – расказвае Уладзімір.– Безумоўна, часам узнікаюць і няпростыя для вырашэння пытанні, але тут мне на дапамогу прыходзіць спецыялізаваная літаратура, а таксама кампетэнтныя калегі.
Яны, дарэчы, характарызуюць маладога спецыяліста як шчырага, добразычлівага, жыццярадаснага маладога чалавека.
Уладзімір Лях – рознабаковая асоба, ён мае самыя розныя захапленні. Сярод любімых заняткаў – спевы, якімі ён займаецца з дзяцінства. Музычны талент перадаўся яму ад бацькі. Уладзімір займаўся ў дзіцячай музычнай школе па класе акардэона. Неаднаразова ён выступаў на творчых мерапрыемствах, конкурсах, якія ла-дзіліся ў школе, раёне, універсітэце. У скарбонцы Уладзіміра вялікая колькасць узнагарод. Сярод значных перамог – званне лаўрэата абласнога конкурсу патрыятычнай песні, раённага і абласнога этапаў конкурсу “Новае пакаленне”.
Уладзімір Лях займае актыўную жыццёвую пазіцыю, стараецца прымаць удзел ва ўсіх мерапрыемствах, адгукаецца на любую просьбу аб дапамозе.
На пытанне, якая яго запаветная мара ён адказаў:
–Я проста мару быць шчаслівым. А для гэтага неабходна, каб самыя блізкія і дарагія мне людзі былі здаровымі, і ўсё задуманае ў іх абавязкова атрымлівалася.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.