Творчасці Расула Гамзатава прысвяцілі паэтычны вечар гурткоўцы літаб’яднання “Малюся Слову”

Лёс Расула Гамзатава і яго паэзіі абвяргае довады скептыкаў, што вялікае можа стварацца толькі на мове вялікага народа. Прадстаўнік маленькага горскага народа – Расул Гамзатаў з аула Цада – вядомы ва ўсім свеце, хоць пісаў выключна на мове сваёй радзімы.

Так, свет ведае яго ў перакладах на рускую мову. Але, як гаварыў Роберт Раждзественскі, ніводзін перакладчык не змог данесці да чытачоў і паловы мудрых думак вялікага горца. Ніякім перакладам не выправіш бяздарнага ці пасрэднага творцу. Гамзатаў ніколі не імкнуўся адарвацца ад свайго асяроддзя, хоць аб’ездзіў увесь свет, а пра родную мову заяўляў лаканічна і годна: “Если завтра мой язык исчезнет – я готов сегодня умереть».

95-годдзю з дня нараджэння сусветна вядомага паэта члены клуба “Малюся Слову” цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прысвяцілі чарговае пасяджэнне. Гучалі вершы са зборнікаў «Таинственность» і «Остров женщин». Цяжка было спыніцца ў выбары твораў – настолькі ўсе яны бездакорныя! У вершах Гамзатава можна знай-сці адказы на многія пытанні: хто з’яўляецца сапраўдным мужчынам, з якімі наказамі выпраўляць у жыццёвы шлях маладых людзей, як трэба любіць матуль і каханых, як берагчы сяброў (бо знайсці іх намнога цяжэй, чым страціць), як даражыць зямлёй, што дало табе жыццё…

Цёпла прымалі ўсе вершы, але асаблівай увагі заслужылі тыя, што Расул Гамзатаў прысвяціў Беларусі. “Адресом нестареющей любви” назваў паэт зямлю яго беларускіх сяброў Аркадзя Куляшова, Івана Мележа, Пімена Панчанкі…

Згадвалі і пра песенныя творы паэта. Е.А. Артурава ў свой час сустракалася ў Маскве з кампазітарам Янам Фрэнкелем, які расказваў аб супрацоўніцтве з Гамзатавым. Асабліва зацікавіў прысутных аповед пра любімых усімі “Журавлей”. А.П.Бутакова, перш чым прачытаць “Берегите друзей”, папрасіла паслухаць гэты верш-песню ў выкананні непаўторнага Мусліма Магамаева. А нагодняе “Пожелание”, што калісьці падарыў нам разам з Расулам Гамзатавым Вахтан Кікабідзе, напявалі ўсе.

Адным словам, абыякавым не заставаўся ніхто.

Яніна Шматко

Присоединяйтесь к нашему каналу    

Leave a Comment

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.