Труд – под охрану

З мэтай азнаямлення з новаўвядзеннямі ў працоўнае заканадаўства раённы каардынацыйны савет прафсаюзаў арганізаваў семінар-вучобу, на які былі запрошаны старшыні прафсаюзных камітэтаў, спецыялісты па кадравай рабоце, налічэнні заработнай платы, юрысты, эканамісты, галоўныя спецыялісты па ахове працы і старшыні грамадскіх камісій прафкамаў па ахове працы.

 

  Труд – под охрану


Старшыня раённага каардынацыйнага савета прафсаюзаў Мікалай Януль расказаў аб выкананні Пагаднення паміж райвыканкамам, аб’яднаннем наймальнікаў і раённым каардынацыйным саветам прафсаюзаў на 2011–2013 гады.
Аб ролі калектыўных дагавораў у сферы працоўных адносін гаварыла вядучы спецыяліст па прававой рабоце – прававы інспектар Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Вікторыя Макарэвіч. На дадатковых гарантыях работнікаў у калектыўных дагаворах спыніўся ў сваім выступленні загадчык юрыдычнага аддзела абласнога аб’яднання прафсаюзаў Андрэй Кардаш.
Вопытам работы, якая датычыцца падрыхтоўкі і заключэння калектыўнага дагавора, кантролю і аналізу яго выканання, падзялілася старшыня прафсаюзнага камітэта СВК “Караліно” Тамара Кухарчык. Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Сяргей Мяснікоў засяродзіў увагу прысутных на памылках, якія дапускаюцца наймальнікамі і прафсаюзнымі камітэтамі пры заключэнні калектыўнага дагавора, выкананні мінімальных гарантый у сферы аплаты працы.
Шмат увагі было адведзена ахове працы. На гэтых пытаннях сканцэнтравалі свае выступленні галоўны тэхнічны інспектар працы абкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Варабей і галоўны дзяржаўны інспектар Слонімскай міжраённай інспекцыі працы Віктар Самкоў. 
Аб задачах і асноўных напрамках дзейнасці прафсаюзных арганізацый вобласці на 2012 год, якія вынікаюць з рашэнняў VI з’езда Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, далажыў старшыня Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Раман Юроўскі.
У рабоце семінара-вучобы прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Семяняка і старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Віктар Васіліцкі.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.