Тэму наватарства ў прафарыентацыйнай рабоце абмеркавалі ўдзельнікі рэспубліканскага семінара-практыкума, што прайшоў на базе СШ №3 г.п.Зэльва (+Відэа)

Наватарства – шлях наперад Якой прафесіі аддаць перавагу, каб яна была карыснай  для грамадства і прыносіла задавальненне? Такім пытаннем задаецца, бадай, кожны  старшакласнік. Каб вучні зрабілі правільны і асэнсаваны выбар, працаваць з імі трэба пачынаюць яшчэ ў пачатковых класах, засяродзіла ўвагу прысутных кандыдат педагагічных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Алена Луцэвіч. Пры гэтым абавязкова ўлічваць інтарэсы і схільнасці дзяцей да той ці іншай прафесіі. Дарэчы, выявіць іх дапамагаюць і інфармацыйныя тэхналогіі, якія шырока прымяняюцца ў працэсе навучання і выхавання. – Дзяржава робіць высокую стаўку на развіццё такіх тэхналогій, – падкрэсліла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ала Сопікава, якая прыняла ўдзел у семінары. – На гэта скіраваны нядаўна прыняты Дэкрэт №8 “Аб развіцці цыфравой эканомікі”. Нашы дзеці дасягаюць высокіх рэзультатаў у разнастайных конкурсах і алімпіядах не толькі ў рэспубліцы, але і за мяжой. Гэта і ёсць стымул для развіцця і падтрымкі ІТ-адукацыі. Па словах намесніка старшыні райвыканкама Сяргея Лойкі, інавацыі – шлях наперад. Яны закладзены ў аснову дзейнасці ўстаноў адукацыі раёна, якія ідуць у нагу з часам. Гонарам зэльвенскага краю з’яўляецца абласны рэсурсны цэнтр па прафарыентацыі, адкрыты ў СШ №3. Па ініцыятыве Алы Сопікавай з 2017 года ў раёне дзейнічаюць тры інавацыйныя пляцоўкі, якія   садзейнічаюць школьнікам у самавызначэнні пасля заканчэння школы, а настаўнікам – у прасоўванні іх педагагічных ідэй. Невыпадкова рэспубліканскі семінар было вырашана правесці на базе цэнтра – як рэалізуецца прафарыентацыя, настаўнікам-наватарам лепш убачыць на свае вочы, каб пасля пераняць існуючы вопыт. Навыкі фарміруюць заняткі Удзельнікам мерапрыемства педагогі СШ №3 прэзентавалі, якім чынам яны арыентуюць вучняў на авалодванне канкрэтнай спецыяльнасцю. Напрыклад, на ўроках рускай мовы і літаратуры хлопчыкі і дзяўчынкі вучацца разважаць, правільна фармуляваць свае думкі, што дэманструюць на старонках школьнай газеты “Рытм”.  Даследчай дзейнасцю захапіліся члены савета музея “Светач” – яны не толькі збіраюць экспанаты, але і самі праводзяць пазнавальныя экскурсіі. Артыстычныя здольнасці вучні набываюць на тэатральным гуртку, спартыўныя – на занятках скалалазаннем і фехтаваннем, кулінарныя – працоўным навучанні… Такім чынам атрымліваюць навыкі наступных прафесій: журналіст, пісьменнік, паэт, экскурсавод, гісторык, этнограф, археолаг, этнолаг, сцэнарыст, акцёр, драматур, рэжысёр, спартсмен, трэнер, інструктар па турызму, скалалаз, альпеніст, кандытар, повар, афіцыянт. Аб прафесіі з першых вуснаў Зацікавіў прысутных праект шостага школьнага дня “Чалавек тыдня”, які рэалізуецца настаўнікамі сумесна з бацькамі. Яго сутнасць заключаецца ў тым, што кожны тыдзень ва ўстанову адукацыі запрашаюцца прадстаўнікі той ці іншай прафесіі, якія расказваюць школьнікам аб сваёй рабоце, такім чынам матывуюць у будучым аддаць перавагу менавіта ёй. З дзецьмі ўжо сустрэліся юрыст, фатограф, бухгалтар, журналіст, ляснічы. Аб тым, наколькі каштоўны такі праект, сведчыць тое, што ён атрымаў прызнанне на абласным конкурсе “100 ідэй для Беларусі”. Электронныя рэсурсы У СШ №3 створаны сайт па прафарыентацыі. Як упэўніліся ўдзельнікі  семінара, тут падлеткі ў любы час могуць знайсці патрэбную інфармацыю пра сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя ўстановы адукацыі, прайсці анлайн тэсты, скарыстацца інфармацыйнымі прафарыентацыйнымі слоўнікамі. А яшчэ атрымаць кансультацыю з дапамогай інтэрнэт-тэлефаніі – на ўзнікшыя пытанні па скайпе адкажа педагог-псіхолаг. Асаблівую ўвагу прысутныя звярнулі на размешчаныя на сайце 3Д экскурсіі. Дзякуючы ім хлопчыкі і дзяўчынкі могуць завочна наведаць установы сярэдняй спецыяльнай і вышэйнай адукацыі, нікуды не выязджаючы. Што датычыцца такіх экскурсій, то ў СШ №3 іх навучыліся ствараць самастойна і прымяняюць у адукацыйным працэсе. Вопыт для пераймання Зэльвенскія настаўнікі сельскіх устаноў адукацыі падзяліліся з калегамі напрацоўкамі ў інавацыйнай дзейнасці. Аб праекце, які з бягучага вучэбнага года рэалізуецца ў Галынкаўскай СШ, расказала намеснік дырэктара Наталля Ракевіч. З пачатковых класаў для школьнікаў тут ладзяцца віртуальныя экскурсіі і падарожжы ў свет прафесій. Знаёмства з імі адбываецца на ўроках, класных гадзінах, з дапамогай інфармацыі, размешчанай на стэндах, конкурсаў малюнкаў, гульняў і інш. Методыка “Кім быць” дазваляе выявіць у пачаткоўцаў кола іх інтарэсаў. Педкалектыў Елкаўскай СШ прыярытэт аддае мабільнаму навучанню, менавіта такой яго форме, як прафарыентацыйны кабінет. Наведваючы яго, вучні знаёмяцца з календаром дзён адчыненых дзвярэй ВНУ краіны, даведнікам прафесій. Тэматычныя матэрыялы выкарыстоўваюцца на факультатывах, пазакласных мерапрыемствах. Па словах дырэктара Анатолія Лебедзя, у прафарыентацыйнай рабоце актыўна прымяняюцца і электронныя дапаможнікі “Парад прафесій”, “Класны выбар”, “Куток прафарыентацыі”. Так што каштоўнасць інфармацыйных тэхналогій відавочна – вучні не праводзяць марна час за камп’ютарам або мабільным тэлефонам, а знаходзяць тут карысную для іх інфармацыю. Абмеркаванне тэмы семінара-практыкума працягнулася за круглым сталом. Гутарка ішла аб эфектыўнасці наватарскіх падыходаў у самавызначэнні школьнікаў. Падсумоўваючы сустрэчу, яе ўдзельнікі сышліся на думцы, што інавацыйныя ідэі павінны і далей укараняцца ва ўстановах адукацыі. Наталля МАЦЮК
Вам может быть интересно
3 комментариев
  1. Анна says

    Профориентация — это хорошая подсказка для старшеклассников.

  2. Ирина says

    Вспоминаю. как долго не могла определиться с профессией: то врачом, то учителем хотела стать…

  3. Полина says

    Это хорошо, когда педагоги подсказывают ребятам, какую профессию выбрать.

Reply To Полина

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.