Тэматычныя кніжныя выставы да юбілею Зэльвы арганізаваны ва ўстановах адукацыі раёна

У школьных бібліятэках і музейных пакоях аформлены экспазіцыі з кніг, часопісаў і газет. З дапамогай іх наведвальнікі могуць здзейсніць завочнае падарожжа з мінулага ў сучаснасць малой радзімы.

Так, прапанаваная літаратура прадстаўляе гісторыю Зэльвы пачынаючы з XIII стагоддзя – з часу першага згадвання пра населены пункт у Іпацьеўскім летапісе. Друкаваныя старонкі паступова пераносяць чытачоў у дзень сённяшні. А менавіта знаёмяць з сацыяльна-эканамічным развіццём, землякамі, якія праславілі наш край, здабыткамі матэрыяльнай і духоўнай культуры. Шэраг выданняў прысвечаны турыстычным аб’ектам – помнікам архітэктуры і археалогіі, аграсядзібам раёна. Складальнікі экспазіцый не абышлі ўвагай і творчасць мясцовых пісьменнікаў і паэтаў – бяры і чытай прапанаваныя зборнікі.

Па словах бібліятэкараў, выставы актыўна наведваюць дзеці, нават падчас канікул. Хлопчыкам і дзяўчынкам цікава даведацца аб былым сваёй малой радзімы, прасачыць шлях яе развіцця  даўжынёю ў 760 год.

Наталля МАЦЮК

Вам может быть интересно
4 комментариев
  1. Валентина says

    Неплохое подспорье: берешь в библиотеке путеводитель, садишься на велосипед и изучаешь район.

  2. vitekek says

    а дадут? или покупать надо?

  3. Катерина says

    Конечно, дадут. Я уже одну книгу взяла и с удовольствием читаю

  4. Анна says

    Считаю, о своем родном крае надо знать как можно больше.

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.