Первую Комунию приняли юные прихожане костела Святой Троицы г. п. Зельва

IMG_2421

На працягу трох гадоў дзеці старанна рыхтаваліся да гэтай падзеі: вучылі малітвы, разважалі аб Слове Божым, стараліся ўсім сэрцам зразумець і палюбіць Хрыста.

Першай Камуніі папярэднічала  шчырая споведзь хлопчыкаў і дзяўчынак. І вось доўгачаканы дзень настаў. У прыгожым белым адзенні разам з роднымі яны прыйшлі ў святыню, якая таксама была ўбрана па-святочнаму.
У пачатку нядзельнай Імшы дзеці атрымалі благаслаўленне бацькоў, пасля чаго ўрачыста накіраваліся ў касцёл.
Пры запаленых свечках падлеткі паабяцалі хадзіць на ўрокі рэлігіі, працягваць вывучэнне Божага Слова, рабіць добрыя ўчынкі, рэгулярна ўдзельнічаць у богаслужэннях.
З асаблівым хваляваннем і нецярпеннем школьнікі чакалі моманту, калі атрымаюць Першую Камунію. Юныя прыхаджане выказалі моцнае жаданне прыняць Хрыста ў сваё сэрца ў выглядзе белай аплаткі.

Хлопчыкаў і дзяўчынак з гэтай важнай падзеяй павіншаваў
ксёндз Яцэк Маркель. Святар заклікаў бацькоў быць годнымі сведкамі веры для сваіх дзяцей.
Напрыканцы літургіі прагучалі словы шчырай падзякі ўсім тым, хто меў дачыненне да духоўнай і інтэлектуальнай падрыхтоўкі да гэтага сакраманту, а асабліва – айцу Яцку і катэхетцы Таццяне Карозе.
Наперадзе ў маленькіх парафіян Белы тыдзень, на працягу якога яны кожны дзень у белым адзенні будуць хадзіць у касцёл і дзякаваць Богу за атрыманы сакрамант Першай Камуніі.

Наталля МАЦЮК.

IMG_2351

IMG_2362

IMG_2366

IMG_2372

IMG_2403

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.