Сынковичские лидеры

У кожнай гаспадарцы ўжо вызначыліся свае перадавікі ўборачнай кампаніі. У СВК “Сынкавічы” з першых дзён лідарства ўтрымлівае камбайнер Юрый Ліпскі. На камбайне “Лексіён-580“ ён намалаціў больш за 1000 тон збожжа і насення рапсу. Дабіцца такіх паказчыкаў камбайнеру дазволілі высокае прафесійнае майстэрства, падрыхтаваная збожжаўборачная тэхніка, добрая ўраджайнасць. Сярод вадзіцеляў гаспадаркі, занятых на адвозцы зерня ад камбайнаў, таксама ёсць першы тысячнік –Аляксандр Пачабыт. Непасрэдна ў полі старшыня гаспадаркі Дзмітрый Дзяшко павіншаваў лідараў уборачнай кампаніі з працоўнай перамогай і ўручыў ім граматы і грашовыя прэміі. 

 

Сынковичские лидеры

 Старшыня СВК “Сынкавічы” Дзмітрый Дзяшко ўзнагароджвае камбайнера Юрыя Ліпскага;  

Сынковичские лидеры

 перадавік жніва – вадзіцель Аляксандр Пачабыт.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.