Сяўба вызначае лепшых

2050 У раёне на сяўбе ранніх яравых зерневых і зернебабовых культур лідзіруюць земляробы СВК “Галынка”. У гэтым немалая заслуга лепшых механізатараў-сейбітаў Дзяніса Радзівона і Яўгенія Пазняка, якія засеялі ўжо амаль 600 гектараў. Паміж імі разгарнулася сапраўднае працоўнае саперніцтва. З Дзянісам Радзівонам нам даводзілася сустракацца не раз: на сяўбе яравых і азімых культур, а таксама нарыхтоўцы кармоў. Ён старанны і адказны працаўнік. А спрыяе яго поспеху многае: гэта і высокі прафесіяналізм, і любоў да зямлі, і сялянская загартоўка. Не кожны механізатар вытрымае нагрузку, якая выпадае на яго рукі асабліва ў час адказных сельскагаспадарчых кампаній. У час нядаўняй гутаркі з Дзянісам Радзівонам у чарговы раз упэўніліся: механізатар і сёння настроены на высокапрадукцыйную працу.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.