Святло вечара

1353 Вечарам жыцця называюць у народзе старасць. Як у вечара шмат адценняў, так і ў старасці яшчэ многа розных прыгожых красак. Трэба толькі час ад часу прыпыняцца, каб заўважыць іх, адчуць непаўторнасць. Вось такую мэту – прыслухацца да ўсяго, прыгледзецца – ставяць перад сабой многія пажылыя зэльвенцы. І каляндарная восень дае мноства падстаў для адчування прыгажосці жыцця ў любым узросце. У адным кастрычніку колькі святочных Дзён! І ў гонар пажылых, і настаўнікаў, і работнікаў культуры, і маці. Як не са-брацца, не павіншаваць сяброў, не пагаманіць аб былым? Старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускае таварыства інвалідаў” Галіна Андрэева і загадчыца аддзела аб-слугоўвання цэнтральнай раённай бібліятэкі Валянціна Масюк (яна ж і кіраўнік клуба “Восень жыцця”) дамовіліся ў чарговы раз наведаць аддзяленне кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў в.Мадзейкі, парадаваць даўніх знаёмых новай праграмай. Літаратурна-музычная кампазіцыя складалася з некалькіх частак. Сцэнарыстам хацелася не абысці ўвагай нікога з пражываючых там людзей. Ды і ўлічыць восеньскія святы, усеагульны 70-гадовы юбілей вызвалення Беларусі. Загадзя са-бралі патрэбную інфармацыю ў загадчыцы аддзялення Алены Абрамчук, размеркавалі паэтычныя і музычныя падарункі. Любімая ўсімі жыхарамі дыпламантка III Рэспубліканскага конкурсу вакалістаў сярод ветэранаў (2013 г.), лаўрэат XI Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў (2012 г.) Станіслава Прызван падрыхтавала паэму-прывітанне. З яе і пачалася цёплая восеньская сустрэча: Вітаем вас, сустрэчы гэтай рады. Для вас спяваць мы будзем і чытаць. Не патрабуем мы ўзнагароды – Апладысментамі нас просім падтрымаць. Падарыўшы прысутным бадзёрую візітоўку клуба “Восень жыцця” пад назвай “Зэльвенскія бабкі”, Станіслава Станіславаўна прадставіла яе аўтара – Алену Карозу. Алена Станіславаўна сардэчна павіншавала і мужчын, і жанчын з восеньскімі святамі, затрымалася на настаўніцкім. Ёй, былому педагогу, вельмі хацелася парадаваць усіх людзей гэтай прафесіі, якія або працуюць тут, або па волі лёсу пражываюць зараз у аддзяленні. Асаблівыя ўспаміны ў яе пра Марыю Раманюк. Калісьці Марыя Ігнатаўна “апекавала” маладзенькую пачынаючую настаўніцу, і Алена Станіславаўна за гэта ёй бязмежна ўдзячна па сённяшні дзень. Падарункам для педагогаў і асабіста Марыі Раманюк сталі вершы Алены Карозы: і жартоўныя, і сур’ёзныя. Сярод пражываючых у аддзяленні няма ніводнага чалавека, хто б не памятаў вайны. Невыпадкова ў сцэнарый су-стрэчы было ўключана некалькі песень ваеннай тэматыкі ў выкананні Станіславы Прызван і Анатолія Кнігі. Былі прыемна ўражаны віншаваннямі юбіляры: Міхаіл Жэбрак, Вольга Сакалоў-ская, Мялання Жыдок, Яўгенія Кароза, Валянціна Яўхута. Ім прысвячалі музычныя падарункі Алена Канюшэўская, Га-ліна Андрэева, вакальная група клуба “Восень жыцця” і нязменны мастацкі кіраўнік Вера Тульвінская. Лірычнымі вершамі парадавала Вера Якуніна, якая гадзінамі можа чытаць на памяць творы любімых паэтаў. Заключная частка кампазіцыі прысвячалася Дню маці. Разам з самадзейнымі артыстамі Зэльвы спявалі мы “Оренбургский пуховый платок”, “Домик окнами в сад” і іншыя знаёмыя ўсім песні. “Восеньцы” паабяцалі не забываць пра людзей, якія з кожнай сустрэчай становяцца ім усё бліжэйшымі і раднейшымі: А мы яшчэ прыедзем, Вы толькі нас чакайце. Ізноў сустрэча будзе сардэчнаю такой. Вы толькі не сумуйце, Днём кожным даражыце І гэтай светлай восеньскай парой! Яніна ШМАТКО.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.