Свята піянерскага актыву

Піянерскія дружыны Зэльвеншчыны прынялі ўдзел у раённым свяце “Піянерскім традыцыям верныя”, якое адбылося ў паркавай зоне пасёлка. Агульны збор актывістаў раённай арганізацыі БРПА “Ветразь” быў прымеркаваны да Дня Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Па традыцыі ў гэты дзень аб’яднанне папоўнілася новымі членамі. Права павязаць чырвона-зялёныя гальштукі хлопчыкам і дзяўчынкам было дадзена ганаровым гасцям – начальніку аддзела адукацыі, спорту і турызму Сяргею Лойка, старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Ліліі Серык, ветэранам піянерскага руху, членам саветаў дружын. З наказам да ўчарашніх акцябратаў звярнуўся кіраўнік сістэмы адукацыі раёна Сяргей Лойка. Сяргей Мікалаевіч пажадаў падлеткам з гонарам насіць прысвоенае ім званне “піянер”, выдатна вучыцца, карыснымі справамі праслаўляць родную школу. У сваю чаргу юныя піянеры падзякавалі за аказаны ім давер. Быць членам арганізацыі – асаблівы гонар, але разам з тым і адказнасць. Любіць сваю Айчыну, берагчы прыроду, паважаць старэйшых, быць прыкладам для малодшых дзяцей, заўсёды прытрымлівацца Статута і традыцый БРПА – вось толькі некалькі пунктаў з піянерскай клятвы. Затым вучні разам з класнымі кіраўнікамі, педагогамі-арганізатарамі накіраваліся да брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан, каб аддаць даніну памяці героям Вялікай Айчыннай вайны, ускласці кветкі. Працягнулася мерапрыемства ў будынку СШ №2 і гімназіі №1 пасёлка. Для малодшых школьнікаў быў прапанаваны прагляд відэафільма “Цімур і яго каманда”. Старэйшыя вучні з задавальненнем праявілі сябе ў квэст-гульні. – Мяркую, што хлопчыкі і дзяўчынкі запомняць свой урачысты прыём у рады піянерскай арганізацыі, – адзначае старшыня раённай арганізацыі БРПА  “Ветразь” Надзея Вароніна. – А іх стаўленне да вучобы, паводзіны, удзел у добрых і карысных справах будуць служыць доказам таго, што яны годна выканаюць дадзенае абяцанне піянераў. Наталля МАЦЮК.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.