СВК “Караліно” па тэмпах веснавой сяўбы – у тройцы лідараў сярод сельгаспрадпрыемстваў раёна.

2055 Пад раннія яравыя культуры ў гаспадарцы адведзена 1518 га, з іх пад зерневыя і зернебабовыя – 810 га. Сеюць тут уласнымі і толькі раяніраванымі сартамі першай рэпрадукцыі. Закупілі элітнае насенне ячменю, пшаніцы і аўса. На сяўбе зерневых задзейнічаны два пасяўныя агрэгаты. Працуюць на іх механізатары Віталій Мышэйка і Аляксандр Ганчар. Яны ўжо пасеялі 631 гектар зерневых і зернебабовых. Апрацоўкай глебы займаюцца Аляксандр Лабовіч і Іван Баранскі. Мінеральныя ўгнаенні ўносяць Аляксандр Данік і Аляксандр Маркоўскі, арганічныя – звяно ў складзе Валерыя Плаўскага, Мікалая Масальскага, Уладзіміра Лабовіча, Аляксандра Лухтана. На ворыве глебы заняты Іван Маркоўскі і Яўгеній Ганчар. У СВК завяршылі падкормку азімых культур, мнагалетніх траў і сенажацяў. У гэтым вялікая заслуга механізатараў Аляксандра Маркоўскага, Уладзіміра Кіцуна і Уладзіміра Раманчука. Больш чым на 62 гектарах падсеяў мнагалетнія травы механізатар Васілій Сахарчук. Весці сяўбу якасна і хутка на палях гэтай гаспадаркі вельмі няпроста – тут шмат узвышшаў. Таму механізатарам без спецыяльных навыкаў не абысціся. У гаспадарцы створаны належныя ўмовы для прадукцыйнай працы ўдзельнікаў веснавой сель-скагаспадарчай кампаніі. Кожную раніцу ў рамонтнай майстэрні вывешваецца інфармацыя аб выніках працы механізатараў. Удзельнікі веснавых палявых работ забяспечваюцца гарачым харчаваннем. Цяпер каралінцам застаецца чакаць, каб іх часцей радавалі веснавыя і летнія дажджы. Тады будуць і з хлебам, і кармамі. Віктар МАКОЎСКІ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.