Свет Великого дня

Паважаныя вернікі!

 

Свет Великого дня

 

Сардэчна віншуем вас са светлым святам Уваскрэсення Хрыстова, якое з’яўляецца сімвалам веры, вечнага жыцця, перамогі дабра і справядлівасці. Вялікдзень пабуджае веруючых жыць і працаваць дзеля абнаўлення свайго маральнага свету, нагадвае аб іх высокай духоўнай місіі, заклікае аддаваць усе свае сілы на добрыя пачынанні і ўчынкі.
Вялікдзень пабуджае людзей да згоды, яднання, стварае ўсе ўмовы для іх духоўна-маральнага ўдасканалення.
Кожны веруючы бачыць у гэтым цудоўным свяце нешта асабістае, што дазваляе асэнсаваць свой жыццёвы шлях з вышыні агульначалавечых каштоўнасцей, знаходзіць апору ў пераадоленні жыццёвых цяжкасцей.
Няхай гэта свята і далей напаўняе ваша жыццё святлом дабрыні, міласэрнасці і любові, дорыць радасць зносін сярод сяброў, родных і блізкіх вам людзей. Моцнага вам здароўя, згоды, дабра і шчасця!


Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў



Дарагія браты і сёстры!

Пад урачыстую песню рэзурэкцыйных званоў ля пустой Магілы Збавіцеля вітаю вас словамі радаснай праўды: “Хрыстос паўстаў з мёртвых! Сапраўды паўстаў!”
Гэты выключны дзень асаблівым чынам упісаны ў гісторыю ўсяго свету. І перажываць яго маем магчымасць няспынна. Дзякуючы нашаму яднанню з Хрыстом мы ўсе запрошаны да ўдзелу ў Яго Змёртвыхпаўстанні.
Узгадваючы велікодную праўду, ад шчырага сэрца жадаю, каб гэта радасць заўсёды спадарожнічала нам, як і надзея, якая ў канцы перарасце ў вечную рэча-існасць. Сёння мы адкрываем Уваскросламу Іісусу свае душы і просім напоўніць нас духоўнай сілай.
Няхай цуд Змёртвыхпаўстання Хрыста натхняе нас на праведныя справы, а Вялікдзень стане для кожнага пачаткам новага жыцця, лепшага і добрага.

З віншаваннямі–
ксёндз Дзяніс Шмыгін, настаяцель касцёла Звяставання Найсвяцейшай Панны Марыі в.Міжэрычы.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.