Сустрэча на ўсе 100! У госці да князеўскіх школьнікаў завітаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянцін Семяняка

У рамках раённага этапа рэспубліканскага праекта “Сустрэчы на ўсе 100!”, рэалізацыі інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання нацыянальна-культурнай ідэнтычна-
сці навучэнцаў: інтэграцыя вучэбнай і пазавучэбнай дзейнасці ўстановы адукацыі– сацыякультурнага цэнтра” ў Князеўскай СШ напрыканцы мінулага тыдня адбылася сустрэча са старшынёй раённага Савета дэпутатаў, Выдатнікам адукацыі,членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Валянцінам Міхайлавічам Семяняка
. Галоўная мэта мерапрыемства – развіццё актыўнай грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму навучэнцаў.

Атрымалася цікавая, багатая наўсмешкі і шчырыя словы ўрачыстасць, на якой прысутнічала і жонка госця – дырэктар нашай установы адукацыі – Валянціна Аляксандраўна. Усё аказалася проста, праўдзіва, амаль па-сямейнаму цёпла. Валянцін Міхайлавіч расказаў пра сябе, аб сваім жыццёвым і прафесійным шляху, аб адказнай пасадзе старшыні раённага Савета дэпутатаў, падзяліўся сакрэтам таго, як удалося дасягнуць такіх жыццёвых вяршынь.

Нас вельмі цікавіла паэтычная творчасць Валянціна Міхайлавіча. І ён выступіў не толькі як таленавіты аўтар,але і цудоўны выканаўца сваіх твораў. Выступленне пачаў даволі сімвалічна: засаблівай любоўю і жалем прачытаў верш, прысвечаны самаму дарагому ў жыцці чалавеку – сваёй маме. Затым былі прачытаны творы, лірычныя героі якіх –шчырыя, крыху наіўныя, з чыстымі пачуццямі. На старонках зборнікаў “Наскрыжаванні” і “Зорка залатая” знайшлося месца і жартам. Лёгка, прыгожа гучалі вершы нашага земляка, які ўмее займальна і шчыра гаварыць са сваімі чытачамі,актыўна далучае нас да роднай мовы. Валянцін Міхайлавіч ненавязліва заклікае любіць сваю Радзіму, сваіх родных, цаніць сяброўства, паважаць чалавека,берагчы прыроду і бачыць яе прыгажосць. Агульны лірычны настрой падтрымлівалі песні і вершы ў выкананні вучняў сярэдняга і старэйшага звяна.

Сустрэча з творчым чалавекам прынесла ўсім вялікае задавальненне. За гадзіну Валянцін Міхайлавіч не толькі расказаў аб сваім жыццёвым шляху, але і даў каштоўныя парады і настаўленні ў будучай нашай прафесіі. Асабліва прыемна было разумець, што такія разумныя людзі жывуць побач з намі, у нашай любімай вёсцы Князева. Сустрэча са знакамітым земляком стала сведчаннем таго, што ў кожнага чалавека ёсць вельмі блізкае і роднае месца, дзе ён адчувае сябе спакойна, незалежна, і немагчыма аддзяліць яго лёс ад лёсу вялікай і малой Радзімы.

Завяршылася мерапрыемства ўручэннем знакамітаму земляку памятнага сувеніра. У сваю чаргу Валянцін Міхайлавіч падараваў нашам гісторыка-краязнаўчаму музею каштоўныя экспанаты, а сваім юным чытачам – аўтографы.

Присоединяйтесь к нашему каналу