В Волковысской районной больнице установили современный томограф

0587bb3840ceb82fe4fa5999323276b0 Ваўкавыская цэнтральная раённая бальніца за сродкі з рэспубліканскага бюджэту (17,6 мільярда рублёў) аснасцілася камп’ютарным тамографам. Такім чынам, гэтыя высокадакладныя дыягнастычныя апараты, з дапамогай якіх можна даследаваць практычна любы орган чалавечага арганізма, сёння ёсць ужо ва ўсіх буйных райцэнтрах Гродзеншчыны. Прычым яны працуюць і ў інтарэсах суседніх рэгіёнаў. Напрыклад, магчымасцямі камп’ютарнай тамаграфіі ў Ваўкавыску скарыстаюцца жыхары не толькі гэтага, але і бліжэйшых Бераставіцкага, Зэльвенскага і Свіслацкага раёнаў. Дыягностыка, якая ў залежнасці ад органа і мэты абследавання займае ад 30 да 50 хвілін, па прызначэнні ўрача праводзіцца бясплатна. І практычна адразу ж пасля абследавання вядомы яго вынік.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.