Спорт занимает важное место в жизни многих зельвенцев

 Іван Мацюк, дырэктар фізкультурна-аздараўленчага спартыўнага цэнтра:

 – Сёння ў раёне, як і па ўсёй рэспубліцы,шырока адзначаецца Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту. На Зэльвеншчыне гэтае свята лічыць сваім мноства людзей: 
ад трэнераў і настаўнікаў  фізічнай культуры да аматараў здаровага ладу жыцця. 

 

Спорт  занимает важное место в жизни многих зельвенцев  

 

 Сваё прафесійнае свята мы сустракаем з добрым настроем. Нам ёсць чым ганарыцца і над чым яшчэ працаваць на далейшую перспектыву. У гэты дзень хацелася б выказаць шчырыя словы падзякі настаўнікам фізічнай культуры ўстаноў адукацыі раёна, трэнерам дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, кіраўніку СКК “Фудасін”, якія ўносяць вялікі ўклад у фізічнае развіццё дзяцей. Добра вядома, што чэмпіёнамі не нараджаюцца, імі – становяцца. Кузняй кадраў будучых чэмпіёнаў з’яўляюцца школы і спартыўныя секцыі.
Добрых поспехаў дабіваецца каманда юных гандбалістаў Зэльвенскай ДЮСШ, трэнерам якой з’яўляецца малады таленавіты педагог, майстар спорту Віктар Віннік. Гандбалісты сталі бронзавымі прызёрамі абласных спаборніцтваў “Імклівы мяч”. Сам трэнер і яго выхаванцы Віталій Нічэй, Ягор Бортнік і Ілья Міскевіч увайшлі ў склад зборнай вобласці па гандболе, цяпер спаборнічаюць на рэспубліканскім узроўні. Радуюць поспехі былой выхаванкі ДЮСШ, зараз вядомай гандбалісткі Наталлі Васілеўскай. Яна з’яўляецца асноўным іграком гандбольнай каманды “Гараднічанка”, а таксама членам нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па гандболе.
Паспяхова выступаюць на рэспубліканскім і міжнародным узроўні нашы лёгкаатлеты Надзея Даражук, Алег Копач, Алена Кашчыц, футбаліст Дзмітрый Сай і гандбалістка Надзея Попка.
Неабходна адзначыць педагагічнае майстэрства трэнераў спартыўнай школы і настаўнікаў фізічнай культуры, дзякуючы якім раскрываецца ўсё больш новых спартыўных талентаў. За вялікую плённую працу шчырыя словы ўдзячнасці Анатолю Базыльчыку, Уладзіміру Дзерачэніку, Святлане і Уладзіміру Сай, Мікалаю Башкевічу, Наталлі Суша, Івану Літвінчыку, Аляксандру Бяляўскаму, Аляксандру Бурдуку, Ганне Каленка,Уладзіміру Качуку, Віктару Вінніку і Віктару Бураку.
Мы вельмі ганарымся дасягненнямі юных каратыстаў СКК “Фудасін” пад кіраўніцтвам Уладзіміра Ламекі, якія праславілі Зэльвеншчыну не толькі на абласных, рэспубліканскіх спаборніцтвах, але і на чэмпіянатах, а таксама першынствах Еўропы і свету. Варта адзначыць, што наш клуб каратыстаў уваходзіць у пяцёрку мацнейшых клубаў рэспублікі, а яго выхаванцы кожны раз вяртаюцца з розных спаборніцтваў з вялікай колькасцю ўзнагарод, якім могуць пазайздросціць многія спартыўныя арганізацыі вобласці і буйных гарадоў. Каля дзесяці юных зэльвенскіх каратыстаў уваходзяць у склад нацыянальнай зборнай каманды Рэспублікі Беларусь па шатакан каратэ-до, якая на апошнім чэмпіянаце, што праходзіў у Бухарэсце, стала сярэбраным прызёрам. Невыпадкова сёлета Зэльва стала месцам правядзення рэспубліканскіх спаборніцтваў па гэтым відзе спорту.
Актывізавалі дзейнасць і інструктары па фізічнай рабоце ў арганізацыях і на прадпрыемствах раёна, якія сваім асабістым прыкладам далучаюць моладзь і больш сталых людзей да здаровага ладу жыцця. Актыўна займаюцца спортам і прымаюць удзел у спартыўных мерапрыемствах прадстаўнікі цэнтральнай раённай бальніцы, філіяла АСБ “Беларусбанк”, цэха газавай гаспадаркі, раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аддзела адукацыі.
Сёлета ў раёне праведзена 20 фізкультурна-масавых мерапрыемстваў, у якіх прынялі ўдзел каля тысячы чалавек. Традыцыйнымі і найбольш масавымі сталі спаборніцтвы сярод дарослых і школьнікаў па лыжных гонках “Зэльвенская лыжня”. Даволі цікава праходзілі спаборніцтвы па міні-футболе, валейболе, баскетболе, стрытболе, спартакіяды школьнікаў.
Акрамя фізкультурна-спартыўных мерапрыемстваў, аздараўленню насельніцтва спрыяюць заняткі ў фізкультурна-аздараўленчым спартыўным цэнтры. Тут ёсць магчымасць пазаймацца на трэнажорах, пагуляць у настольны тэніс. Для заняткаў цяжкай атлетыкай ёсць набор штангаў і гантэляў. Калі хто жадае паспрабаваць сябе у адзінаборствах, для гэтага маюцца баксёрская груша з пальчаткамі. Для жанчын арганізаваны заняткі аэробікай.
Сёння шмат гаворыцца аб здаровым ладзе жыцця, фізічным выхаванні і спорце. Але ў аснове ляжыць прос-тая ісціна: аб сабе трэба паклапаціцца самому. Здароўе– вялікая каштоўнасць. Пагэтаму не заседжвайцеся дома і выходзьце на старт сваіх алімпіяд. Дзеля ўласных перамог над сабой. Дзеля сваёй шчаслівай і здаровай будучыні.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.