Специалисты организаций района провели встречу с выпускниками школ Зельвенского района

На працягу сакавіка бягучага года ў сярэдніх школах раёна прайшлі сустрэчы абітурыентаў са спецыялістамі розных арганізацый і ўстаноў, размешчаных на тэрыторыі Зэльвеншчыны.  

 

Специалисты организаций района провели встречу с выпускниками школ Зельвенского района  

 

Многія вучні старэйшых класаў яшчэ канчаткова не вызначыліся з выбарам будучай прафесіі. Дапамагчы ў гэтым і павінны былі прайшоўшыя дні прафарыентацыі, у час якіх прадстаўнікі арганізацый, прадпрыемстваў, сельгаскааператываў падрабязна расказалі пра запатрабаваныя ў нашым раёне спецыяльнасці.
Кожны з выступаючых праінфармаваў аб правілах і ўмовах паступлення, а таксама патрабаваннях да прадстаўляемых імі спецыяльнасцей.
Віктар Кізік, урач цэнтральнай раённай бальніцы, і Сяргей Грабун, намеснік начальніка РАНС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні, Таісія Генюш і Іна Лазко, начальнік і інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС, звярнулі ўвагу на высокія патрабаванні да стану здароўя і фізічнай падрыхтоўкі абітурыентаў, якія мараць звязаць свой лёс з медыцынай, службай у органах унутраных спраў і аддзелах па надзвычайных сітуацыях. Таму неабходна загадзя прайсці медыцынскі агляд і пракансультавацца з урачамі.
Галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Юлія Бекіш і прадстаўнікі сельскагаспадарчых кааператываў Ірына Якімец (СВК “Сынкавічы”), Ірына Латош (СВК “Галынка”), Алена Каленка (ПСУП “Князева”), Вячаслаў Сакалоўскі (СВК “Бародзічы”), Вольга Данік (СВК “Кара-ліно”) пералічылі ўсе спецыяльнасці, якіх не хапае ў гаспадарках раёна, за-прасілі пайсці вучыцца па сельскагаспадарчым профілі.
Таленавітых маладых людзей, нераўнадушных да музыкі, сцэны і кнігі, запрасілі паступаць у сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы культуры метадыст раённага аддзела культуры Святлана Сонец і загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі Валянціна Масюк.
Станіслаў Сазон, намеснік дырэктара РУП ЖКГ, расказаў пра асаблівасці прафесій, звязаных з жыллёва-камунальнай гаспадаркай. Таму, хто спыніць свой выбар на дадзенай сферы, неабходна быць камунікабельным, вытрыманым, адказна адносіцца да выканання абавязкаў.
Юнакам прапанавалі звязаць свой лёс са спецыяльнасцямі інжынера, будаўніка, меліяратара юрысконсульты Уладзімір Лях (ПМС) і Вольга Гайдаш (МПМК-148).
Паспрабаваць сябе як вязальшчыцу, швачку, мастака-мадэльера, тэхнолага, дызайнера парэкамендавала дзяўчынкам дырэктар прыватнага ўнітарнага прад-прыемства “Ромгіль плюс” Алена Нікіціна.
Падводзячы вынікі сустрэчы, Міра-слава Рудая, намеснік начальніка аддзела працы і службы занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, параіла выпускнікам ужо зараз сур’ёзна падысці да выбару прафесіі, прыняць да ведама атрыманую інфармацыю і паспрабаваць вызначыцца з навучальнай установай.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.