Сказки любят все на свете — и взрослые, и дети

Сказки любят все на свете - и взрослые, и дети

Вядомага і любімага дзецьмі аўтара Валерыя Квілорыя прымалі ў дзіцячай раённай бібліятэцы. Валерый Тамазавіч прыехаў на творчую сустрэчу са школьнікамі, настаўнікамі, аматарамі казачнага жанру не з пустымі рукамі. З сабой ён прывёз творы, выдадзеныя ўжо ў гэтым годзе, і рукапісы новых. Да далёкіх дарог мінчаніну не прывыкаць: у апошні час прэзентацыі яго кніг прайшлі амаль ва ўсіх гарадах і райцэнтрах  рэспублікі. Пісьменнік паставіў перад сабой задачу – ахапіць усю Гродзенскую вобласць. 

Чытальную залу запоўнілі хлопчыкі і дзяўчынкі. Многія з іх даўно прачыталі творы пісьменніка і гарэлі жаданнем  асабіста пазнаёміцца з казачнікам. І вось ён – энергічны, вясёлы, эмацыянальны і даволі цікавы суразмоўца. Падчас сустрэчы ўсе пачулі раней напісаныя і новыя казкі Квілорыя ў аўтарскім выкананні. Гэта былі “Бунт в тарелке”, “Снежный борщ”, “Собачье сердце”, “Два поросёнка” і шмат іншых. 

Але каму яшчэ, як не дзіцячаму пісьменніку, можна задаць пытанні, якія зацікавілі дзіцячую аўдыторыю, і атрымаць на іх шчырыя адказы. Адкуль вы родам?  Ваша сямейнае становішча? Як вы сталі пісьменнікам, ці лёгка быць ім? У якім узросце напісалі першы твор? Адкуль бяруцца тэмы для казак і апавяданняў?..

Пра сваіх бацькоў і сям’ю Валерый Квілорыя расказаў сур’ёзна, бо многія аўтабіяграфічныя звесткі пра яго ў інтэрнэце не адпавядаюць рэчаіснасці. Прыгадаў, што быў не ахвочым да вучобы хлопчыкам, таму ў старэйшых класах давялося наганяць прапушчанае. Пажадаў дзецям з пачатковых класаў з поўнай адказнасцю адносіцца да вучобы, як гавораць, веды за плячама не насіць. Па прызнанні аўтара, літаратурная дзейнасць – яго сэнс жыцця. Нават невялікія паўсядзённыя эпізоды даюць яму сюжэты для казак. Варта заўважыць, што творы Квілорыя не такія простыя, як здаюцца на першы погляд. Яны глыбока філасоф-скія, нясуць у сабе двайны сэнс – лёгка чытаюцца і адразу  даюць падставу для асэнсавання сваіх паводзін, дзеянняў, поглядаў, слоў. Павучальная рыса дабра, справядлівасці, спагадлівасці, сумленнасці праходзіць праз усе яго творы. Карысныя як для дзяцей, так і дарослых.

У канцы сустрэчы госць пакінуў свой аўтограф усім жадаючым. Дзеці засталіся задаволены і сюрпрызамі –  за правільныя адказы на пытанні пісьменніка яны атрымалі прыгожы ілюстраваны твор. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.