Сее разумнае, добрае, светлае

Якімі асноўнымі якасцямі павінен валодаць настаўнік? Быць праўдзівым і шчырым, сумленным і адкрытым, мець талент артыста і задаткі аратара, быць псіхолагам-практыкам і суддзёй-міратворцам. А яшчэ, што таксама немалаважна, не спыняцца на дасягнутым і не паддавацца самазадаволенасці. Удала спалучае ў сабе гэтыя якасці настаўніца пачатковых класаў Нэлі Цавель (на здымку), якая працуе больш за 30 гадоў у сярэдняй школе №3 г. п. Зэльва. Нэлі Антонаўна – настаўнік, які імкнецца ператварыць веды ў перакананні, каб уключыць у працэс пазнання сэрцы дзяцей, каб развіць іх лепшыя якасці, пераадолець іх  няўпэўненасць у сваіх сілах. Яе ўрокі прахо-дзяць жыва і эмацыянальна, павышаюць пазнавальную актыўнасць вучняў.  Добрая і патрабавальная адначасова, настаўніца стараецца знайсці падыход да кожнага вучня, дапамагчы яму паверыць у сябе, раскрыць таленты. Галоўным у сваёй дзейнасці лічыць прывіваць любоў да вучобы праз павагу да бацькоў, сям’і, роднага краю.  Нэлі Антонаўна заўсёды знаходзіцца ў стане творчага пошуку, гарма-нічна спалучаючы традыцыйныя і сучасныя падыходы ў выкладанні прадметаў. Шырока выкарыстоўвае на ўроках інфармацыйныя тэхналогіі. Але лічыць, што яны не павінны цалкам замяняць настаўніка. Ніякая, нават самая  сучасная, тэхніка не заменіць жывых зносін. Толькі праз узаемадзеянне з настаўнікам вучні атрымліваюць самыя трывалыя веды, лічыць Нэлі Антонаўна. Асаблівае месца  ў педагагічнай дзейнасці настаўніцы займае работа з адоранымі дзецьмі. Яе вучні неаднаразова станавіліся пераможцамі раённых алімпіяд сярод вучняў пачатковых класаў.   Любоў да дзяцей і прафесіі, эрудыцыя, педагагічны вопыт, уважлівасць да калег і бацькоў вучняў – гэтыя і многія іншыя важныя якасці дазваляюць Нэлі Антонаўне карыстацца павагай і аўтарытэтам у калектыве, сярод вучняў і іх бацькоў.  Нэлі  Антонаўна ўдала рэалізоўвае сябе не толькі ў педагогіцы, але і заваявала прызнанне ў сям’і. Мы ведаем яе як пяшчотную маці і бабулю, добрую гаспадыню і жонку. А яшчэ яна абаяльная жанчына са шчодрым сэрцам. Марыя Рында, калега па працы.  
Вам может быть интересно
1 комментарий
  1. katya.solntseva. says

    Очень рада, что образование наших детей в руках таких педагогов, как Нелли Антоновна. От всей души благодарю Вас за такой непростой, ежедневный труд. Спасибо Вам!!!

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.