Сее разумнае, добрае, светлае

Якімі асноўнымі якасцямі павінен валодаць настаўнік? Быць праўдзівым і шчырым, сумленным і адкрытым, мець талент артыста і задаткі аратара, быць псіхолагам-практыкам і суддзёй-міратворцам. А яшчэ, што таксама немалаважна, не спыняцца на дасягнутым і не паддавацца самазадаволенасці. Удала спалучае ў сабе гэтыя якасці настаўніца пачатковых класаў Нэлі Цавель (на здымку), якая працуе больш за 30 гадоў у сярэдняй школе №3 г. п. Зэльва.

Нэлі Антонаўна – настаўнік, які імкнецца ператварыць веды ў перакананні, каб уключыць у працэс пазнання сэрцы дзяцей, каб развіць іх лепшыя якасці, пераадолець іх  няўпэўненасць у сваіх сілах. Яе ўрокі прахо-дзяць жыва і эмацыянальна, павышаюць пазнавальную актыўнасць вучняў. 

Добрая і патрабавальная адначасова, настаўніца стараецца знайсці падыход да кожнага вучня, дапамагчы яму паверыць у сябе, раскрыць таленты. Галоўным у сваёй дзейнасці лічыць прывіваць любоў да вучобы праз павагу да бацькоў, сям’і, роднага краю.

 Нэлі Антонаўна заўсёды знаходзіцца ў стане творчага пошуку, гарма-нічна спалучаючы традыцыйныя і сучасныя падыходы ў выкладанні прадметаў. Шырока выкарыстоўвае на ўроках інфармацыйныя тэхналогіі. Але лічыць, што яны не павінны цалкам замяняць настаўніка. Ніякая, нават самая  сучасная, тэхніка не заменіць жывых зносін. Толькі праз узаемадзеянне з настаўнікам вучні атрымліваюць самыя трывалыя веды, лічыць Нэлі Антонаўна.

Асаблівае месца  ў педагагічнай дзейнасці настаўніцы займае работа з адоранымі дзецьмі. Яе вучні неаднаразова станавіліся пераможцамі раённых алімпіяд сярод вучняў пачатковых класаў.

  Любоў да дзяцей і прафесіі, эрудыцыя, педагагічны вопыт, уважлівасць да калег і бацькоў вучняў – гэтыя і многія іншыя важныя якасці дазваляюць Нэлі Антонаўне карыстацца павагай і аўтарытэтам у калектыве, сярод вучняў і іх бацькоў.

 Нэлі  Антонаўна ўдала рэалізоўвае сябе не толькі ў педагогіцы, але і заваявала прызнанне ў сям’і. Мы ведаем яе як пяшчотную маці і бабулю, добрую гаспадыню і жонку. А яшчэ яна абаяльная жанчына са шчодрым сэрцам.

Марыя Рында, калега па працы.

 

Похожие новости

One Thought to “Сее разумнае, добрае, светлае”

  1. katya.solntseva.

    Очень рада, что образование наших детей в руках таких педагогов, как Нелли Антоновна. От всей души благодарю Вас за такой непростой, ежедневный труд. Спасибо Вам!!!

Добавить комментарий