Санаторная школа-интернат к новому учебному году готова

Не за гарамі верасень, а значыць і новы навучальны год, таму зусім не дзіўна, што падрыхтоўка да яго ідзе поўным ходам. Бацькі прымяраюць са сваімі дзецьмі школьныя касцюмы, выбіраюць ранцы, купляюць канцылярскія тавары. Ва ўстановах адукацыі таксама актыўна рыхтуюцца сустрэць школьнікаў. У Зэльвенскай дзяржаўнай санаторнай школе-інтэрнаце, дзе мы пабывалі, таксама праведзены значны фронт работ.

 

 

  Санаторная школа-интернат к новому учебному году готова

 

Апынуўшыся на тэрыторыі ўстановы, якой, дарэчы, у наступным годзе спаўняецца 50 гадоў, адразу звярнулі ўвагу на яе чысціню і дагледжанасць. Адразу відаць, што працуюць тут не абыякавыя да сваёй справы людзі, якія вызначаюцца граматным і творчым падыходам да вырашэння самых розных пытанняў. Дырэктар школы-інтэрната Жанна Сліж расказала, што калектыў заўсёды актыўна і адказна рыхтуецца да пачатку чарговага навучальнага года. Вось і ў гэты раз у абнаўленні школы быў задзей-нічаны і тэхнічны, і медыка-педагагічны персанал. Многія работнікі на час правядзення рамонтных работ знаходзіліся ў адпачынку, але таксама прынялі ўдзел у падрыхтоўцы ўстановы да сустрэчы са 120-ццю школьнікамі Гродзеншчыны, якія на цэлую чвэрць прыедуць сюды не толькі вучыцца, але і праходзіць аздараўленне.
За вялікай сумай у 620 млн. рублёў, выдаткаваных на рамонт і добраўпарадкаванне, стаіць тытанічная праца і цярпенне ўсяго калектыву. Заменены старыя аконныя блокі на адным з паверхаў спальнага корпуса для хлопчыкаў і ў адным з калідораў навучальнага корпуса, дзвярныя блокі – у класах на 3-м паверсе (усяго закуплена 42 дзвярныя праёмы і 55 пластыкавых вокнаў). Праведзены рамонт усіх спальных памяшканняў для хлопчыкаў, вучэбных кабінетаў, месцаў грамад-скага карыстання. Таксама ў гэтым годзе пачаты рамонт пральні.
Уражвае і дваровая тэрыторыя вакол школы амаль у 10 гектараў. Тут і рознакаляровыя клумбы, засаджаныя жнівеньскімі астрамі, аксаміткамі, і шматлікія дрэвы: елкі, ядловец, бярозы, хвоі, дуб, і яблыневы сад…
Доўгі час непрыглядна выглядала месца з будаўнічымі адходамі, якія засталіся пасля праведзенага рамонту школы. У мінулым годзе работнікі вывезлі смецце, а на ачышчаным месцы разбілі “Казачны падворак конюха”. Спачатку тут знаходзіліся толькі імправізаваны загон для жывёлы і домік для конюха. У гэтым годзе з’явілася шмат цікавых ідэй і прапаноў, як зрабіць з “падворка” сапраўдны унікум. На наш погляд, згуртаванаму і творчаму калектыву ўстановы гэта ўдалося. Тут устаноўлены дэкаратыўны плот, альтанка для адпачынку, іншыя малыя архітэктурныя формы, створаныя са спадручных матэрыялаў, разбіты клумбы. Такі крэатыў школьнікі годна ацэняць і наўрад ці змогуць забыць.
У канцы нашай гутаркі дырэктар Жанна Сліж выказала шмат добрых слоў пра членаў калектыву, хто сваёй цярплівасцю, добрасумленнасцю і адданасцю працы дапамагае арганізоўваць і ажыццяўляць вучэбна-выхаваўчы працэс ны высокім узроўні. Ну, а вынікам такой плённай працы з’яўляецца падпісаны камісіяй упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама акт гатоўнасці ўстановы да новага, 2012-2013, навучальнага года. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.