С уважением к защитникам своих семей и родного земли

С уважением к защитникам своих семей и родного земли

Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны ў дзіцячай школе мастацтваў прайшоў святочны канцэрт. Са сцэны гучалі віншаванні ў адрас доблесных воінаў – ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, бацькоў, якія ў свой час з годнасцю неслі тэрміновую ваенную службу, братоў і сяброў, якія свята берагуць слаўныя традыцыі нашай арміі.

Святочную праграму адкрылі настаўнікі і вучні класаў духавых інструментаў. З поўнай мужчынскай адказнасцю аднесліся да выканання сваіх музычных нумароў юныя баяністы Кірыл Гогаль, Дзяніс Галаўко, Ілья Савосік, Антон Янукевіч. Бурнымі апладысментамі прысутныя ў зале сустракалі цымбалістаў Юлію Сурагу, Вікторыю Азерскую, Юлію Попка. Дастойна выступілі вучні харавога аддзялення. Парадавалі і вучні, якія займаюцца па класе духавых інструментаў, – Ксенія Камякевіч, Герман Зуба, Аляксандр Крэчка, Ілья Мандрык. Надоўга ў памяці гасцей застанецца пранікнёнае выступленне Вольгі Свістун (домра), Алесі Лойкі (фартэпіяна), Паўла Хвата (домра). Патрыятычная тэматыка канцэрта была вытрымана не толькі ў мелодыях і песнях, але і вершаваных радках, якія душэўна выконвалі вядучыя святочнай праграмы Ілья Савосік і Анастасія Патаповіч. З асаблівай цеплынёй гледачы сустракалі юных артыстаў харэагра-фічнага аддзялення. Пасля канцэрта ва ўсіх застаўся добры настрой: дзіцячыя падарункі закранулі бацькоўскія сэрцы да самай глыбіні.

Да таго ж, бацькам было прапанавана адказаць на пытанні па гісторыі арміі і флоту, баявых подзвігах славутых палкаводцаў.

 

Дзеці віншавалі ўсіх мужчын са святам, як сапраўдных абаронцаў і захавальнікаў дабрабыту, міру і шчасця ў сваіх сем’ях і роднай краіне. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.