С музыкой по жизни

–Пасябраваць з музыкай можна ў любым узросце,– сцвярджае вучаніца СШ №3 г.п.Зэльва Сняжана Малей. – Галоўнае – мець жаданне спяваць, далучыцца да мастацтва.

 

С музыкой по жизни


Сняжана некаторы час займалася на вакальным аддзяленні ў дзіцячай школе мастацтваў. Яе настаўніца Наталля Шымук заўважыла ў дзяўчынцы творчыя здольнасці і параіла ёй запісацца ў вакальны гурток “Вясёлка”, які ўзначальвае намеснік дырэктара РДК Вольга Саўко. Заняткі вакалам вельмі падабаюцца дзяўчыне, дапамагаюць раскрыццю яе таленту, садзейнічаюць фарміраванню ўмення трымацца перад вялікай колькасцю людзей. Сняжана марыць аб тым, што калі-нібудзь яна будзе выступаць на вялікай сцэне. Сёлета дзяўчына закончыла 10 класаў. Наперадзе яе чакае адказны год напружанай вучобы, выпускныя экзамены, выбар навучальнай установы для паступлення. Будучая выпускніца ўжо вызначылася, што яе прафесія абавязкова будзе звязана з творчасцю.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.