Рождественские подарки от “Працы”

У пачатку падпісной кампаніі на I квартал 2014 года “Праца” аб’явіла конкурс сярод сваіх падпісчыкаў. У газеце неаднаразова публікавалася картка ўдзельніка конкурсу, якую неабходна было запоўніць і даслаць у рэдакцыю да 31 снежня. Такой вялікай колькасці ўдзельнікаў мы не чакалі – гэта яшчэ раз пацвярджае, што нас чытаюць уважліва. Аб чым сведчаць і водгукі многіх падпісчыкаў, якія лічаць нашу газету цікавай, называюць любімай і чытаюць ад коркі да коркі. Гэта абавязвае нас працаваць яшчэ больш адказна і вынікова.

15 студзеня 2014 года ў работнікаў “раёнкі” з’явілася прыемная нагода ў чарговы раз сустрэцца са сваімі чытачамі – у зале пасяджэнняў райвыканкама, дзе адбыўся розыгрыш прызоў, сабралася шмат зэльвенцаў. У якасці ганаровага госця на мерапрыемства была запрошана ветэран вайны і працы, пастаянная падпісчыца на газету “Праца” Яўгенія Федасевіч.

Звяртаючыся да прысутных, галоўны рэдактар газеты Клаўдзія Крэчка падзякавала ўсім, хто пажадаў застацца з “Працай” у новым годзе ці ўпершыню падпісаўся на яе. Яна звярнула ўвагу на тое, што толькі дзякуючы чытачам наша газета становіцца цікавейшай: яны падказваюць журналістам новыя тэмы, рубрыкі, даюць карысныя парады.

Дапамагчы “ПРАЦАўнікам” правесці розыгрыш прызоў згадзілася вучаніца 2 класа СШ №2 Па-ліна Чаргейка. Дарэчы, дзяўчынка з’яўляецца пераможцай конкурсу на самую арыгінальную паштоўку, дасланую рэдакцыйнаму Дзеду Марозу.

Уладальнікамі прызоў ад газеты “Праца” сталі Н.М. Яскавец (в.Старое Сяло), У.У. Санукевіч (в.Рудзевічы), І.У. Яцулевіч (в.Рудзевічы), Д.В. Заяц (в.Ялуцавічы) і М.І.Утлік (г.п.Зэльва). Віншуем пераможцаў конкурсу з удачай і запрашаем у рэдакцыю ў зручны для вас час за прызамі.

Падпісная кампанія закончылася – падпіска працягваецца. Усе жадаючыя атрымліваць “Працу” ў лютым могуць падпісацца на яе ў любым аддзяленні сувязі ці ў паштальёна да 25 студзеня. І так далей кожны месяц. Заставайцеся з намі!

Пасля розыгрышу прызоў людзі не спяшаліся разыхо-дзіцца. Яшчэ некаторы час дзяліліся сваімі думкамі аб тым, чаго не хапае ў газеце, што б хацелі пачытаць. Журналісты ўсе заўвагі і прапановы ўзялі на аловак.

У заканчэнне сустрэчы член літаратурнага аб’яднання “Зоры над Зальвянкай” Алена Кароза падвяла яе вынікі ў вершаванай форме.

 

Усім жыхарам жадаю з “Працай”

 

Ні на дзянёк не раставацца.

ПРАЦАўнікам – вазок здароўя

З надзеяй, верай і любоўю.

Няхай у новы год каня

Навіны, як званы, звіняць.

А паштальёны, як міргнуць,

Іх хутка людзям данясуць.

У цэнтры быць вам усіх падзей,

 

Збіраць вакол сябе людзей.

У нагу ісці з часам у новым годзе

 

У чытацкім нашым карагодзе.

Хай у Год гасціннасці з дабром

Прыходзіць “Праца” ў кожны дом.

 

Мы ж будзем вестачак чакаць

 

 

І ўсім вам поспехаў жадаць.

Присоединяйтесь к нашему каналу    

Leave a Comment

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.