Разам з моладдзю

8349

Якімі справамі і задумамі жыве моладзь Зэльвеншчыны? Аб гэтым гутарым з першым сакратаром раённага камітэта БРСМ Інай Шаўцовай.
– Іна Мікалаеўна, як чалавек, які пастаянна знаходзіцца ў маладзёжным асяроддзі, якую характарыстыку вы маглі б даць сучасным юнакам і дзяўчатам?
– На мой погляд, моладзь сёння імклівая і мэтанакіраваная. У кожнага маладога чалавека ёсць шмат задумак, творчых планаў. БРСМ дапамагае рэалізаваць іх разам са сваімі аднадумцамі.
– Зэльвенская раённая арганізацыя – гэта…?
– 928 маладых людзей ва ўзросце ад 14 да 31 года, аб’яднаных у 46 пярвічак. Большасць БРСМаўцаў – школьнікі. Аднак стараемся ўдзяляць больш увагі працуючай моладзі. За першае паўгоддзе мы папоўніліся амаль на 100 новых членаў. Імкнёмся да таго, каб маладыя людзі ўступалі ў БРСМ усвядомлена, ішлі да нас са сваімі ідэямі і мэтай не толькі атрымаць новы асабісты вопыт, але і зрабіць штосьці карыснае для малой радзімы. Каб былі актыўнымі і ініцыятыўнымі, акрэслівалі праблемы, якія хвалююць сучасную моладзь, разам шукалі шляхі іх вырашэння.
У той жа час хочацца адзначыць работу пярвічных арганізацый аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Добра заяўляюць пра сябе і пярвічкі школ пасёлка.
– Які накірунак дзейнасці развіваецца ў маладзёжнай арганізацыі Зэльвеншчыны лепш за ўсё?
– Лепшыя вынікі – у грама-дзянска-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення. Актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі займаюцца добраўпарадкаваннем месцаў воінскіх пахаванняў і помнікаў, аказваюць шэфскую дапамогу ветэранам, інвалідам і састарэлым грамадзянам, праводзяць шэраг мера-прыемстваў па выхаванні ў маладых людзей грамадзянскасці, павагі да гісторыі і культуры свайго народа.
Не застаюцца па-за ўвагай і пытанні прафілактыкі правапарушэнняў, фарміравання здаровага ладу жыцця ў маладзёжным асяроддзі, другасная занятасць школьнікаў і студэнтаў на летніх канікулах, арганізацыя вольнага часу. Шырокае развіццё ў апошні час атрымаў валанцёрскі рух БРСМ “Добрае сэрца”.
– Зэльвенская моладзь традыцыйна прымае актыўны ўдзел не толькі ў раённых, але і абласных мерапрыемствах. Якія планы на бліжэйшы час?
– У пятніцу, 1 ліпеня, у раённай бібліятэцы адбу-дзецца сустрэча актывістаў маладзёжнага руху Зэльвеншчыны з прадстаўнікамі раённай улады. Мерапрыемства запланавана ў рамках праекта “Кветкі Вялікай Перамогі”.
Удзельнікі падыскутуюць на тэму сувязі працоўных пакаленняў.
7–9 ліпеня зборная
каманда моладзі прадставіць наш раён на абласным турыстычным злёце, які будзе праходзіць на Дзятлаўшчыне.
Абяцае быць цікавым і рэспубліканскае свята “Дзень вышыванкі”, якое пройдзе з 27 чэрвеня па 2 ліпеня. У яго рамках аб’яўлены фотаконкурс “Сэлфі ў офісе вышыванкі”. Маладым людзям прапаноўваецца размясціць у сацыяльнай групе “БРСМ Зэльва” УКантакце свой фотаздымак у адзенні з вышытай нацыянальнай сімволікай. Лепшыя работы будуць узнагароджаны прызамі.
Гутарыла Наталля МАЦЮК.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.