Раённы аддзел унутраных спраў на мінулым тыдні адзначыў 75-годдзе з дня ўтварэння

1866 Раённы аддзел унутраных спраў на мінулым тыдні адзначыў 75-годдзе з дня ўтварэння. Урачыстасць з гэтай нагоды стала значнай падзеяй не толькі для ветэранаў міліцыі, цяперашніх супрацоўнікаў РАУС і членаў іх сямей, але і ўсёй грамадскасці Зэльвеншчыны. Своеасаблівым пралогам да святочнага мерапрыемства, якое было прысвечана юбілею, стала ўрачыстае пастраенне асабовага саставу каля будынка аддзела. 1865 Юбілейны настрой панаваў у зале раённага Дома культуры, дзе ладзілася мерапрыемства. Святочныя мундзіры і беласнежныя сарочкі, на пагонах – россып зорачак: ад лейтэнанцкіх да палкоўніцкіх. Юбілейная ўрачыстасць параўнала ў статусе падначаленых і камандзіраў, цяперашніх супрацоўнікаў і ветэранаў. Мужчыны абменьваліся моцным поціскам рук, сардэчна вітаючы адзін аднаго. Многія прыйшлі на свята сем’ямі. Праграма была інфармацыйна насычанай і прыгожай. Былы начальнік РАУС Аляксандр Трухан, які нядаўна ўзначаліў Слонімскі аддзел унутраных спраў, у сваёй прамове нагадаў, што тры чвэрці стагоддзя для зэльвенскай міліцыі – гэта гісторыя некалькіх пакаленняў, якія аддана служылі Айчыне і народу, прайшлі нялёгкі, але слаўны шлях, пастаянна вялі барацьбу з крыміналам. Цяпер аддзел – адзін з вядучых у вобласці. 1862 Зэльвенскія міліцыянеры робяць усё для забеспячэння законнасці і бяспекі грамадзян, спакойнага жыцця і працы жыхароў раёна, працягваюць слаўныя традыцыі старэйшага пакалення, павышаюць аўтарытэт і мацуюць давер да міліцыі. Гісторыя аддзела сугучна з гісторыяй краіны. Ахоўнікі парадку змагаліся з бандытызмам у пасляваенны час, ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў партызанскіх атрадах. А.К.Трухан падзякаваў ветэранам, адзначыўшы, што іх вопыт мае вялікае значэнне для выхавання і прафесійнага станаўлення маладых супрацоўнікаў. Важным складальнікам для паспяховай службы з’яўляецца падтрымка і дапамога раённай улады, супрацоўніцтва з калегамі з іншых праваахоўных структур. Прагучала шмат успамінаў, добрых слоў пра нялёгкую, але пачэсную міліцэйскую службу лю-дзей, для якіх яна стала прызваннем. 1864 Важнай знакавай падзеяй назвала юбілей РАУС начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіна Раманчук. Змянілася не адно пакаленне супрацоўнікаў, але за-стаўся нязменным высокі рэйтынг зэльвенскай міліцыі ў забеспячэнні правоў і інтарэсаў грамадзян, падтрыманні парадку і дысцыпліны на тэрыторыі раёна, адзначыла Галіна Мікалаеўна. Яна падзякавала лю-дзям у пагонах за нялёгкую працу ад сябе асабіста і ад імя райвыканкама. Павіншаваў супрацоўнікаў РАУС з юбілеем і наступаючым прафесійным святам, падзякаваў за напружаную работу пракурор раёна Віталій Бабарыка. Многім праваахоўнікам былі ўручаны ўзнагароды. Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта быў адзначаны старшы ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Ксянжук, Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў – начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Сяргей Мазырка, Ганаровай граматай аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі – намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Сяргей Жабрун. 1863 У сувязі з юбілеем аддзела і прафесійным святам за добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці Ганаровай граматай упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама адзначаны старшы оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку Сяргей Ацьман, кіраўнік групы рэжымна-сакрэтнай дзейнасці Надзея Панасік. Нагрудны знак “За ад-знаку” ўручаны старшаму інспектару прафілактыкі Валерыю Сачку. Падзяка ўпраўлення ўнутраных спраў аб’яўлена старшаму інспектару крымінальна-выканаўчай інспекцыі Сяргею Бяляўскаму і старшаму аператыўнаму дзяжурнаму Васілію Міхуце. Зала цёпла вітала ганаровых гасцей – ветэранаў. Ад імя іх вы-ступіў падпалкоўнік у запасе Антон Карповіч. Ён пажадаў маладым супрацоўнікам удалага прафесійнага станаўлення, а ветэранам – здароўя і бадзёрасці на доўгія гады. Старшыня ветэранскай арганізацыі лічыць службу ў міліцыі сапраўднай школай жыцця. Выконваючы абавязкі начальніка РАУС Валерый Парфенчык ад імя ўсіх супрацоўнікаў аддзела падзякаваў за сумесную службу і выказаў шмат цёплых слоў у адрас былога кіраўніка Аляксандра Трухана. А ветэраны міліцыі ўручылі Аляксандру Казіміравічу своеасаблівы падарунак – шаблю. Святочную атмасферу стварылі на ўрачыстым сходзе выступленні артыстаў раённага Дома культуры і школы мастацтваў. Віктар МАКОЎСКІ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.