Работники РУП ЖКХ и РУП бытового обслуживания отмечены наградами

У мінулыя выхадныя сваё прафесійнае свята адзначылі работнікі сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Ад іх эфектыўнай працы ў значнай ступені залежаць утульнасць і камфорт у нашых дамах, знешні выгляд населеных пунктаў раёна, чысціня і парадак на вуліцах. Кожны з нас карыстаецца паслугамі цырульніка,  майстра па рамонце абутку ці адзення і многіх іншых. Таму і цану іх працы разумее вельмі добра.

 

Работники РУП ЖКХ и РУП бытового обслуживания отмечены наградами

Работники РУП ЖКХ и РУП бытового обслуживания отмечены наградами

 

 

Напярэдадні прафесійнага свята ў раённым Доме культуры прайшлі прымеркаваныя да гэтай нагоды ўрачыстыя мерапрыемствы.
Спачатку адбыўся канцэрт-віншаванне работнікаў РУП ЖКГ. Выступаючы перад прысутнымі, дырэктар прадпрыемства Віталь Русак падвёў вынікі работы за мінулы год, назваў лепшыя падраздзяленні, работнікаў і ўручыў граматы перадавікам вытворчасці. Намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Валюк у сваім віншавальным слове адзначыў, што жыллёва-камунальная гаспадарка – адна з самых складаных галін, а за агучанымі кіраўніком прадпрыемства лічбамі стаіць вельмі складаная і напружаная праца ўсяго калектыву. Дзмітрый Вацлававіч пажадаў работнікам сферы паспяховай працы, добрага настрою і ўручыў Падзячныя пісьмы старшыні райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў. Сардэчна павіншавала калег з прафесійным святам і таксама ўручыла заслужаныя ўзнагароды старшыня прафкама РУП ЖКГ Ірына Галавач. 
З прыўзнятым настроем сустрэлі сваё прафесійнае свята і работнікі прадпрыемства бытавога абслугоўвання. І для гэтага ў іх ёсць усе падставы: акрамя таго, што па выніках мінулага года зэльвенскія бытавікі занялі другое месца сярод 25 прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання вобласці, яны ўвайшлі ў дзясятку лепшых калектываў рэспублікі і былі адзначаны Падзякай міністра гандлю Рэспублікі Беларусь.
 У сваім віншавальным выступленні дырэктар РУП бытавога абслугоўвання Васіль Кічук адзначыў, што прадпрыемства дынамічна развіваецца і дасягае высокіх паказчыкаў як у вытворчасці прадукцыі, так і аказанні бытавых паслуг дзякуючы намаганням усіх вы-творчых падраздзяленняў, кожнага спецыяліста і рабочага. З нагоды прафесійнага свята Васіль Сяргеевіч узнагародзіў Ганаровымі граматамі шэраг работнікаў, падзякаваў усім за выдатную працу, пажадаў моцнага здароўя, сямейнага шчасця і дабрабыту.
Намеснік старшыні райвыканкама Ганна Ярмола павіншавала калектыў прадпрыемства з чарговай перамогай у раённым спаборніцтве: у сваёй групе ён другі год запар прызнаны лепшым. Ганна Чаславаўна ўручыла лепшым работнікам Падзячныя пісьмы старшыні райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў, падзякавала зэльвенскім бытавікам за плённую працу і пажадала калектыву далейшага стабільнага развіцця.
Артысты раённага Дома культуры і юныя танцоры дзіцячай школы мастацтваў парадавалі прысутных прыгожымі песнямі і танцавальнымі нумарамі. 

Присоединяйтесь к нашему каналу    

Leave a Comment

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.