Прыклад патрыятызму

Прыклад патрыятызму

Подзвіг народа ў Вялікай Айчыннай вайне нельга забываць. Штогод вучні СШ №2 г.п.Зэльва добраўпарадкоўваюць тэрыторыю каля помніка воінам і партызанам у г.п.Зэльва.

У гэтым годзе па ініцыятыве дырэктара школы Алены Лукашэвіч і старшыні Зэльвенскага сельвыканкама Мікалая Гардзейкі школьнікі ўзялі шэфства над брацкай магілай ахвяраў фашызму ў в.Бярэжкі. У красавіку члены савета музея, які дзейнічае на базе школы, прыехалі ў вёску, дзе пагутарылі з адной са старэйшых жыхарак Зінаідай Шпакоўскай. Жанчына  расказала аб страшным пачатку вайны, калі былі расстраляны многія жыхары вёскі. Пра гэтыя падзеі Зінаіда Антонаўна добра ведае з аповедаў бацькі.
Пасля школьнікі наведалі вясковыя могілкі, дзе пахаваны партызаны брыгады “Перамога” І.В. Шлык і С.В. Шлык. Пра іх лёс вучні даведаліся ад старасты вёскі Людмілы Аніські. Апошняй кропкай прыпынку актывістаў музея стала брацкая магіла, дзе ўстаноўлены абеліск.
Напярэдадні Дня Перамогі школьнікі зноў пабывалі ў Бярэжках, каб прывесці ў парадак тэрыторыю брацкай магілы (на здымку) і тым самым ушанаваць памяць герояў. 

Без рубрики

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.