Вясновы лёд небяспечны: рэйд на Зэльвенскім вадасховішчы
Вясновы лёд небяспечны: рэйд на Зэльвенскім вадасховішчы
Вясна ўступае ў свае правы: сонца з кожным днём прыгравае ўсё мацней, і лёд на Зэльвенскім вадасховішчы імкліва губляе сваю былую трываласць. Знешне ён яшчэ можа здавацца маналітным, але ўнутры ужо становіцца друзлым, прасякнутым вадой і вельмі ненадзейным. Менавіта ў гэты пераходны перыяд, калі звыклыя шляхі па лёдзе ператвараюцца ў пастку, рызыка правалаў пад лёд узрастае шматкроць. Каб папярэдзіць трагедыі і нагадаць грамадзянам аб смяротнай небяспецы, на берагах Зэльвенскага вадасховішча прайшоў сумесны прафілактычны рэйд.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел работнікі Зэльвенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і прадстаўнікі раённага таварыства выратавання на водах. Спецыялісты правялі тлумачальныя гутаркі з аматарамі зімовай рыбалкі і проста адпачывальнікамі. Ратавальнікі расказвалі пра падступства вясновага лёду, тлумачылі, як распазнаць небяспечныя месцы і што рабіць, калі вы ці нехта побач апынуўся ў ледзяной вадзе. Усім, каго сустрэлі на вадаёме, уручалі памяткі з правіламі бяспечных паводзін і нумарамі экстраных службаў.
– У сувязі з устанаўленнем плюсавой тэмпературы паветра на тэрыторыі Зэльвенскага раёна пачалося актыўнае разбурэнне лядовага пакрыцця. Лёд становіцца слабым, асабліва каля берага. Улічваючы гэтае выхад на лядовае пакрыццё на тэрыторыі Зэльвенскага раёна забаронены з 4 сакавіка, – адзначыў старшыня раённага таварыства выратаваня на водах. – Мы заклікаем кожнага: не рызыкуйце жыццём дзеля сумніўнага задавальнення ці кароткага шляху.
Выратавальнікі ў чарговы раз звяртаюцца да ўсіх жыхароў раёна: ніякі ўлоў ці скарачэнне шляху не параўнаюцца з цаной чалавечага жыцця. Адмоўцеся ад выхаду на лёд, дачакайцеся, пакуль вадаёмы поўнасцю вызваляцца ад лёду, і выбірайце для адпачынку толькі бяспечныя месцы.
Зельвенский РОЧС
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!





















