Прекрасный подарок от “Художественной литературы”

Выступаючы на Сакавінах-2014, Уладзімір Мазго паказаў новую кнігу для дзяцей “Завітала ў госці казка” і сказаў, што яе пакуль ніхто ў сталіцы не бачыў. Падоранае дзіцячай бібліятэцы выданне хочацца парэкамендаваць маленькім чытачам і іх бацькам. Няхай не сталічныя дзеці, а землякі паэта стануць яе першымі чытачамі.

Адразу адзначым, што падарунак паэту да 55-годдзя атрымаўся вельмі прыгожы. Падрыхтавала яго выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Кнігу вельмі хораша аздобіў малюнкамі Уладзімір Сытчанка, адрэдагаваў Анатоль Зэкаў. Падзагаловак выдання ўдакладняе змест: “Казкі зблізку і здалёку”. Казкі “зблізку”, уключаныя ў першы раздзел, – арыгінальныя літаратурныя творы. Іх сямнаццаць. Яны знаёмы дзецям па розных выданнях, бо ўваходзілі ў такія зборнікі, як “Таямнічая планета”, “Цуда-вуда”, “У нябёсах вясны”, “Лепшыя сябры”, “Прыгоды марахода”.
Дзве казкі Андэрсэна – “Свінапас” і “Брыдкае качаня”, што завяршаюць кнігу, даволі даўно друкаваліся ў зборніку казак замежных аўтараў “Хлопчык-зорка” ў серыі “Школьная бібліятэка”.
А вось казкі цэнтральнай часткі “Млечны шлях”, думаецца, выклічуць найбольшую цікавасць, бо друкуюцца ўпершыню. Гэта чатырнаццаць перакладаў казак народаў Аўстраліі. Часта казкі розных народаў нагадваюць вядомыя нам з дзяцінства тварэнні свайго народа. А ёсць і вельмі адрозныя. Менавіта такія і выбраў для перакладу Уладзімір Мазго.
Самі назвы скажуць, пра што ў творах пайдзе гаворка. Напрыклад, такія: “Як з’явіліся сонца і месяц”, “Як у аўстра-лійцаў з’явіўся бумеранг”, “Як у кенгуру з’явілася на жываце сумка”, “Як з’явіўся агонь”, “Чаму плямёны размаўляюць на розных мовах”… З казкі “Вадзяны пацук і агонь” даведаемся, як пацук стаў першаадкрывальнікам агню і чаму менавіта праз агонь пацук не карыстаецца любоўю ні ў лю-дзей, ні ў жывёл. Казка “Млечны шлях” пазнаёміць са стваральнікам Млечнага шляху Прыпрыгам. А “Бусел і Крумкач” дапаможа разгадаць таямніцу непрыязнасці адной птушкі да другой. Пра мудрую дзяўчынку, якая выкрыла злога пярэваратня ў сваім жаніху, раскажа “Дзяўчынка і змей”. А вось як тлумачылі аўстра-лійцы змяненні ў прыродзе, даведаемся з невялічкай казкі “Вялікае трасенне і вялікая вада”. Чаму толькі пра пера-кладныя казкі ідзе размова? Хіба аўтарскія менш цікавыя? Не, вядома. Проста пра іх не раз пісалі раней, дзецям яны вядомы нядрэнна. Чытачы дзіцячай бібліятэкі некаторыя з казак нават інсцэніравалі да свята “Тыдзень дзіцячай кнігі”. Тым не менш, раім яшчэ раз пазнаёміцца з героямі такіх літаратурных казак, як “Адзінец”, “Скок ды скок”, “Цуда-вуда”, “Прыгоды марахода”… Дзеля адных малюнкаў варта перачытаць знаёмыя казкі, бо яны – проста цуд! Так што спяшайцеся стаць першымі чытачамі казачна прыгожай кнігі нашага земляка!

Присоединяйтесь к нашему каналу    

Leave a Comment

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.