Праздник на развлечения богат

Праздник на развлечения богат

1 Мая стала запамінальным  і  для самых маленькіх зэльвенцаў: работнікі раённага Дома культуры падрыхтавалі для іх разнастайную гульнёвую праграму. 

Ніхто так ярка не ўспрымае навакольнае асяроддзе, як дзеці. Сваё светаадчуванне яны часцей за ўсё перадаюць з дапамогай малюнкаў. І на гэты раз шэры асфальт на пляцоўцы каля летняй эстрады пасёлка за лічаныя хвіліны ператварыўся ў рознакаляровы. 

Хлопчыкі і дзяўчынкі, атрымаўшы ад арганізатараў свята крэйды, ахвотна ўключыліся ў творчы працэс. Сюжэты работ юных мастакоў былі разнастайнымі. Адны малявалі сям’ю, дом, дзяцей. Другія – сонейка, вясёлку, неба. Дзяўчынкі, найчасцей, – кветкавую паляну. Сваё месца ў святочны дзень на імправізаваным мальберце заняў тэматычны надпіс «Мир. Труд. Май». Калі малюнкі былі гатовыя, іх стваральнікі з нецярпеннем чакалі падвядзення вынікаў. Лепшыя  адзначаны падарункамі.

Праздник на развлечения богат

Атмасферу вясёлага свята дапамагалі ствараць удзельнікі тэатра гульні і забаў, які дзейнічае пры РДК. Яны запрашалі дзетвару да ўдзелу ў розных конкурсах. Няпростыя выпрабаванні выявілі самых хуткіх, спрытных і знаходлівых.

Ля ўваходу на пляцоўку быў устаноўлены кіёск, прадавец якога прапаноўвала ўсім жадаючым паласавацца салодкай ватай і поп-корнам. Не абышлося ў гэты дзень і без атракцыёнаў: актыўныя, смелыя хлопчыкі і дзяўчынкі гарэзілі на паветраных горках і батуце.

Праздник на развлечения богат

Присоединяйтесь к нашему каналу    

Leave a Comment

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.