Фестываль «Крэатыўны ўзрост» пройдзе ў аграсядзібе “Верас” 23 верасня (ПРАГРАМА)

Упершыню ў Беларусі пройдзе фестываль з удзелам людзей старэйшага ўзросту. 23 верасня ў 7 рэгіёнах Беларусі на базе аграсядзіб запланавана шмат цікавага. “Крэатыўны ўзрост” не абмінуў бокам і Зэльвеншчыну. Фестываль прымае аграсядзіба “Верас”.

Праграма фестывалю «Крэатыўны ўзрост»

11:00-12:00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў.

12:00-12:20 – адкрыццё фестывалю.

12:20-12:40 – сацыялагічная апытанка “Калі надыходзіць старасць?”.

12:40-13:00 – танцавальны флэшмоб.

13:00-16:30 – работа тэматычных пляцовак:

13:00-14:00 – забаўляльная пляцоўка “Забаўлянкі на гулянцы” (песні, пастаноўкі, вершы, дэфіле “лукаў” пажылых);

14:00-14:30 – майстар-класы па народным і сучасным танцах, народныя гульні, конкурсы;

14:30-15:00 – кулінарная пляцоўка «Гатуем сваё» (майстар-клас па прыгатаванні каўбасы-кашанкі);

15:00-15:20 – прадстаўленне традыцыйнай сямейнай стравы;

15:20-16:20 – пляцоўка здароўя «Здароўе для ўсіх» (майстар-класы: скандынаў-ская хадзьба і ёга, шашачны турнір, вымярэнне ціску і вагі, распаўсюджванне буклетаў, міні-лекцыя па здаровым ладзе жыцця ў сталым узросце, частаванне  “Бабулінай гарбатай” (фітагарбата)).

13:00-16:00 – творча-гандлёвая пляцоўка «#Свая справа» (майстар-класы па пляценні з папяровай лазы, вырабе лялек).

13:00-16:00 – музей пад адкрытым небам “Бабулін  куфар” (выстава рэчаў з гісторыяй).

13:00-16:30 – майстар-клас “Е-дастаўка ад ТАА “Еўрагандаль”.

13:00-16:00 –  пляцоўка “З гаджэтамі на “ты” (майстар-клас па карыстанні гаджэтамі і інфармацыйнымі тэхналогіямі).

13:00-16:00 –  “Белаграпрамбанк для ўсіх!” (прэзентацыя праграмы «Апека», майстар-клас па карыстанні Інтэрнэт-банкінгам, кансультацыі).

12:00-16:30 – фотавыстава Альфрэда Мікуса “Ганненскі кірмаш у асобах”.

16:20-17:00 – падвядзенне вынікаў.

17:00-18:00 – дыскатэка.

Присоединяйтесь к нашему каналу