Працуе на зямлі па-гаспадарску

2010 З маладым механізатарам СВК “Бародзічы” Максімам Аляхновічам неаднаразова даводзілася сустракацца ў час палявых работ. На трактары “Беларус 3022” займаецца ворывам глебы, сяўбой азімых і яравых культур. Яго называюць у ліку лепшых працаўнікоў гаспадаркі. Амаль чатыры гады таму Максіму даручылі трактар “Беларус 3022” і камбінаваны пасяўны агрэгат АПП-6. У плане адносін да тэхнікі Максім Аляхновіч – чалавек прынцыповы. Так характарызуюць механізатара спецыялісты інжынернай службы гаспадаркі. Да-гледзіць кожны вузел і агрэгат. У іншага ў легкавым аўтамабілі не так акуратна і чыста, як у кабіне яго трактара. І гэта не знешняя беражлівасць, за якой нічога не стаіць. У гэтыя дні веснавых палявых работ хлопец з раніцы да вечара заняты на сяўбе яравых. Як заўсёды, працуе старанна. Перад кожным выхадам у поле абавязкова правярае трактар і пасяўны агрэгат, пры неабходнасці праводзіць рэгуліроўкі. Таму і працуе “Беларус” надзейна. – Люблю тэхніку і сваю работу, – гаворыць Максім. – Трактар у мяне сучасны – адно задавальненне працаваць на такім. Ды і прадукцыйнасць у яго значна вышэйшая, чым у майго ранейшага. За час работы хлопец прыйшоў да высновы: каб праца на зямлі прыносіла аддачу, мала быць тэхнічна падкаваным. Трэба яшчэ і ведаць асновы агранаміі. Віктар МАКОЎСКІ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.