Посевная ведет отсчет

Посевная ведет отсчет

Як і ў мінулыя гады, у час важных сельскагаспадарчых работ у СВК “Караліно” каля праўлення гаспадаркі развіваецца флаг у гонар лепшых работнікаў. На шыльдзе, прымацаванай да флагштока, спіс імёнаў перадавых механізатараў. 

– Кожную раніцу мы ўздымаем флаг у гонар нашых лепшых працаўнікоў, занятых на  веснавых палявых работах, – расказвае адказная за ідэалагічную работу галоўны эканаміст гаспадаркі Галіна  Яцулевіч. – Лічу, што гэтая добрая традыцыя стымулюе людзей на больш прадукцыйную працу. 

У гэтыя веснавыя дні старшыня СВК Алег Бурдук і галоўны аграном Раіса Яцулевіч большасць свайго рабочага дня праводзяць на палях гаспадаркі. – Сёлета яравыя культуры ў нас зоймуць 1363 гектары, – адзначае Раіса Мікалаеўна. – Зерневыя і зернебабовыя пасеяны на 656 гектарах. Паралельна з сяўбой займаемся падрыхтоўкай плошчаў пад кукурузу і цукровыя буракі, уносім мінеральныя і арганічныя ўгнаенні, праводзім падкормку азімых. 

На сяўбе яравых зерневых і зернебабовых культур заняты два трактары “Беларус-3022” з пасяўнымі агрэгатамі АПП-6, на якіх старанна працуюць механізатары Іван Маркоўскі і Віталій Мышэйка. Кожны з іх імкнецца перавыконваць дзённыя нормы, пры гэтым не забываючы пра якасць работ.  

На культывацыі глебы заняты механізатары Віктар Мышэйка і Аляксандр Лабовіч. Падкормкай азімых вадкімі азотнымі ўгнаеннямі займаюцца Уладзімір Кіцун і Уладзімір Раманчук, мінеральныя ўгнаенні ўносіць Аляксандр Маркоўскі. 

Посевная ведет отсчет

На падсеве мнагалетніх траў за-дзейнічаны механізатар Дзмітрый Бярозка, а на падкормцы пашаў і сенажацяў – вадзіцель самаходнага апырсквальніка “Раса” Яўгеній Ганчар.  

 Больш за 2 тысячы тон арганікі пад яравыя культуры ўнесла звяно ў складзе машыніста пагрузчыка “Амкадор” Віктара Масальскага і трактарыстаў Віктара Садоўскага, Мікалая Масальскага і Уладзіміра Лабовіча.

Пабываўшы ў вытворчых участ-ках, мы ўпэўніліся, што ўсе  ўдзельнікі веснавых палявых работ  працуюць на будучы ўраджай. На адным з палёў непадалёку ад вёскі Івашкавічы заўважылі “Беларус-3022” з пасяўным агрэгатам. Мясцовасць тут даволі складаная: узвышшы і нізіны. Нават магутны энерганасычаны трактар пад высокую гару ішоў з цяжкасцю. Каб ім кіраваць, патрэбна  майстэрства. Таму і даручаны ён механізатару Віталію Мышэйку, які за дзень засявае больш чым 25 гектараў. 

Дарэчы, у гаспадарцы створаны належныя ўмовы для прадукцыйнай працы. За перавыкананне нормы выпрацоўкі і пры выдатнай якасці работ механізатары атрымлі-ваюць даплаты. У сярэднім дзённы заробак тут складае ад 200 да 300 тысяч рублёў. Усе механізатары забяспечаны двухразовым гарачым харчаваннем, за якое аплачваюць толькі  10 працэнтаў ад кошту. Што-дзённа ў сталовай рыхтуецца па 50-60 абедаў і падвячоркаў. Гэтай справай займаецца повар Марыя Шэйка, дапамагаюць ёй Любоў Таболіч і Алена Раманчук. Своечасова дастаўляе абеды і падвячоркі ў поле вадзіцель аўтобуса Станіслаў Палубінскі.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.