Получили признание

Юнакі і дзяўчаты, якім уласцівы вакальныя і аратарскія здольнасці, сабраліся ў актавай зале СШ №3 г.п.Зэльва для ўдзелу ў раённым этапе ХХ абласнога фестывалю-конкурсу “Таленты Прынямоння-2014”. Падтрымаць іх прыйшлі бацькі і сябры, аднакласнікі і педагогі.

Лаўрэатам у намінацыі “Вядучы” стала Дар’я Бабарыка (гімназія №1). Дзяўчынка ў сваёй прэзентацыі прадэманстравала, як трэба трымацца на сцэне. Прафесія вядучага, лічыць Даша, для многіх з’яўляецца марай. Яна прэстыжная і дае магчымасць мець зносіны з многімі вядомымі людзьмі. Неабходна заўсёды сачыць за сваім знешнім выглядам, валодаць добрай тэхнікай чытання, выразнай дыкцыяй і артыстызмам. Усе пералічаныя якасці дапамаглі канкурсантцы заняць першае месца.

Многія вырашылі заявіць пра сябе ў якасці дэкламатараў паэтычных радкоў. Пранікнёна, узнёсла і душэўна гучалі вершы на рускай і беларускай мовах.

У больш шматлікай групе выступілі салісты-вакалісты. Заслужаную перамогу атрымала Крысціна Чура (СШ №3). Забягаючы наперад, адзначым, што дзяўчынка на абласным этапе конкурсу заняла другое месца. Шквал апладысментаў выклікалі і музычныя кампазіцыі ў выкананні Анастасіі Бахціміравай, Наталлі Капыловіч (СШ №3), Іны Пасюк (СШ №2) і Наталлі Глінскай (гімназія №1). Яны раздзялілі другое месца. Высока ад-значаны нумары Марыі-Малгажаты Лудзіч і Максіма Ленца (Князеўская гімназія), Таццяны Пузач (СШ №3), Марыі Ляуты (Дзярэчынскі дз/с-СШ), Вікторыі Шэйкі (Каралінская СШ) – ім дасталося трэцяе месца.

Назваць імёны ўсіх удзельнікаў нерэальна, паколькі на сцэне было прадстаўлена больш за 30 нумароў. Кожны з іх заслужыў  прызнанне гледачоў.

Без рубрики

Присоединяйтесь к нашему каналу    

Leave a Comment

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.