Поклон вам низкий, женщины-ветераны!

Поклон вам низкий, женщины-ветераны!

Напярэдадні Дня жанчын на Зэльвеншчыне прайшла рэспубліканская акцыя «Мы вас віншуем, баявыя сяброўкі», прысвечаная 70-годдзю вызвалення Беларусі  ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.  У гасцях у жанчын-ветэранаў вайны і працы, маці ваенных, якія загінулі пры нясенні службы ў Афганістане, пабывалі прадстаўнікі розных грамадскіх арганізацый і  аб’яднанняў, працоўных калектываў. 

Работнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі завіталі ў госці да жыхаркі райцэнтра, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Яўгеніі Федасевіч (на здымку). Яны павіншавалі Яўгенію Іванаўну з 8 Сакавіка.  Жанчына падзякавала гасцям за праяўленыя ўвагу і клопат. З уласцівым ёй аптымізмам расказала аб сваім цяперашнім жыцці. У час сардэчнай размовы ў памяці ветэрана ўсплылі ваенныя падзеі, якія закранулі не толькі асабіста яе, але і ўсю сям’ю. Лёсам было наканавана толькі адной ёй застацца ў жывых. Жанчына стойка перанесла страту бацькі, маці і брата. У поўнай адзіноце пачынала жыццё практычна з нуля. Замужжа падарыла ёй любячага, клапатлівага мужчыну, з якім пражыла душа ў душу амаль 50 гадоў.  У свой час радавалася выдатным поспехам дачок, зараз – унукаў і праўнукаў.

Развітанне таксама было цёплым. Госці падзякавалі Яўгеніі Іванаўне за мужнасць і адвагу, працоўны і мацярынскі подзвіг, жаноцкасць і дабрыню, з якіх можна браць прыклад.

Без рубрики

Присоединяйтесь к нашему каналу