Пофестивалили

773

Сцэнічная пляцоўка X Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродне, на якой выступаў зэльвенскі народны ансамбль песні і музыкі “Весялуха”, сабрала шмат гледачоў. І не дзіўна, удзельнікі калектыву аб’яднаны адной ідэяй – данесці да слухача багаты каларыт беларускай нацыянальнай музычнай культуры. А яшчэ яны валодаюць дзіўным дарам весяліцца самі і весяліць народ. І заўсёды гатовы здзіўляць чымсьці новым. Уражаннямі ад удзелу ў фестывалі мы папрасілі падзяліцца хормайстра Тамару КІСЕЛЬ. – Тамара Лявонцьеўна, ці ёсць музычны нумар, які можна лічыць візітнай карткай ан-самбля “Весялуха”? Прагучаў ён у абласным цэнтры? – Згадзіцеся, добрую праграму без прыгожай песні не зробіш. Неабходна, каб яна за-кранула сэрца слухача і запала яму ў душу. Наш калектыў у пастаянным пошуку народных песень. І як толькі знаходзім штосьці сваё беларускае, я б сказала нават зэльвенскае, стараемся вынесці на высокую сцэну. Музычны нумар “Полька-весялуха” – не проста наша візітная картка, а песня, якая палюбілася і ўдзельнікам ансамбля, і слухачам рознага ўзросту. Прыйшлася яна даспадобы і гасцям X Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. Яны бурна апла-дзіравалі, падтанцоўвалі і крычалі “Брава!”. – Раскажыце, якая работа папярэднічала выступленню на фестывалі? – На выступленне нам было адведзена паўгадзіны. Каб за гэты час як мага лепш прадставіць свой рэпертуар, мы пачалі рыхтавацца, толькі атрымаўшы запрашэнне. У праграму ўключылі традыцыйныя песні самадзейных гродзенскіх кампазітараў Валерыя Кручкова “Каліна”, Аляксандра Шыдлоўскага “Ажаніўся наш Даніла”, Уладзіміра Малочкі “Вясельная”, “Думаў жаніцца” і іншыя, а таксама беларускія народныя і жартоўныя песні. Шмат раіліся адзін з адным наконт кожнага нумара, музычнай аранжыроўкі. Без перабольшання скажу, у калектыва мілагучныя песні, задорныя танцы, у выкананні зэльвенскіх артыстаў гучаць цудоўныя вершаваныя радкі. У выніку на суд слухача народны ансамбль песні і музыкі “Весялуха” вынес трынаццаць нумароў. – Як успрымалася беларуская мова іншымі нацыянальнымі калектывамі і гасцямі фестывалю? – На фестывалі прысутнічалі прадстаўнікі многіх культур і нацыянальнасцей. Нашу мілагучную мову многія даўно палюбілі. Таму як толькі першыя акорды беларускай музыкі пачыналі гучаць на якой-небудзь пляцоўцы, ля яе збіралася шмат людзей, каб паслухаць родную мову краіны, дзе гасцююць. Дзе б мы ні выступалі, наша галоўнае правіла – прыцягнуць увагу як мага большай аўдыторыі. І не толькі, каб людзі пастаялі побач, а падпявалі нам, ці нават пускаліся ў скокі. Так атрымалася і на гэты раз. Радуе, што музыка аб’ядноўвае розныя па нацыянальнасці народы і дапамагае лепш разумець адзін аднаго. Варта сказаць, што выступленне “Весялухі” адзначана Дыпломам лаўрэата X Рэспуб-ліканскага фестывалю нацыянальных культур. – Падзяліцеся творчымі планамі калектыву. – Традыцыйна гэта ўдзел у рэгіянальным конкурсе фальклору “Сустрэчы ў Верасе”. Канцэртныя праграмы, якія ладзяцца з нагоды прафесійных святаў, таксама не абыходзяцца без выступлення “Весялухі”. Плануем даваць канцэрты для зэльвенскіх вяскоўцаў і жыхароў іншых раёнаў. Толькі што вярнуліся са свята “Ружанская брама”, адкуль прывезлі Падзяку ад Пружанскага райвыканкама. Адным словам, вядзём актыўную канцэртную дзейнасць. Будзем і далей працаваць над удасканаленнем рэпертуару. Так, беларускія народныя песні мы прапаноўваем свайму гледачу ўжо ў эстраднай апрацоўцы. Са сцэны райцэнтра і па-за яго межамі прагучалі “Ой, у лузе”, “Ружа кветка”, “А ў са-дзе рэчанька”. Хутка зэльвенцы пачуюць у нашым выкананні “Іграй, гармонік!”. Мне, як хормайстру, гэта песня вельмі падабаецца і я лічу яе сапраўднай знаходкай. Словам, мы заўсёды будзем старацца дарыць радасць людзям. Гутарыла Людміла ПОПКА.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.